Усе ў гэтым свеце акрамя Бога робяць памылкi. I нават вялiкiя адданыя часам памыляюцца, але нам трэба разумець, што iхныя памылкi ўчынены Самiм Богам, каб на iхных памылках навучаць нас. Маленькiя, пачас зусiм незаўважныя крокi патрохi аддаляюць нас ад Крышны i Ягоных адданых. Часам павiнна прайсцi шмат гадоў для таго, каб мы ўцямiлi, што, нягледзячы на тое, што я прывык лiчыць сябе слугой Крышны, на самой справе змагаюся на процiлеглым баку. I з гэтым ужо нiчога ня зробiш. Выбар зроблены, i ня сёння, а даўным-даўно. Як зразумець, якi выбар я раблю сёння i кожны дзень нашага жыцця?
Са шматлiкiх людзей, што ганяюцца за шчасцем, адзiнкi разумеюць, што толькi любоў можа зрабiць iх шчаслiвымi. З мiльёнаў людзей, што зразумелi гэтую iсцiну, наўрадцi некалькi самых удалых могуць зразумець, што сапраўдным аб’ектам любовi можа быць толькi Бог. Iншыя будуць марна шукаць вечнага кахання тут, у гэтым свеце.
З многiх тысячаў людзей, якiя на тэарэтычным узроўнi ўсвядомiлi каштоўнасць любовi да Бога, лiчаным адзiнкам удаецца зразумець, што любоў азначае служэнне. Для ўсiх астатнiх Боская любоў так i застанецца прыгожай тэорыяй, недасяжным iдэалам, якому няма месца ў сапраўдным жыццi.
Толькi тыя, каму пашчасцiла сустрэцца са святымi людзьмi, разумеюць, што павiнны служыць для таго, каб атрымаць досвед сапраўднай любовi. Але нават тыя нешматлiкiя, каму хапае розуму i смеласцi зразумець, што любоў – гэта бясконцае служэнне, iдучы на пошук любовi ў каралеўства служэння, часам робяць яшчэ адну непрыкметную памылку. Усе яны жадаюць атрымаць любоў i разумеюць, што для гэтага патрэбна служыць, але адныя жадаюць служыць, каб палюбiць Бога, iншыя служаць, спадзеючыся, што Бог палюбiць iх. Здавалася б, у чым рознiца? I тыя, i другія служаць. Але рознiца ў тым, што першыя паставiлi ў цэнтр свайго жыцця Бога, а другія ж самi працягваюць займаць месца ў цэнтру. Першыя жадаюць аддаць, другія – атрымаць. I ня трэба думаць, што выбар, памiж дзвюма гэтымi адносiнамi да служэння здзяйсняецца адзiн раз. Аднойчы аддаўшы перавагу служэнню, мы кожны дзень павiнны пацвярджаць Крышну, што жадаем менавiта служыць, а не атрымлiваць задавальненне ад вынiкаў свайго служэння. Першыя з кожным днём робяцца багацейшымi i жадаюць дзялiцца сваiм багаццем з кожным. Другія застаюцца папрашайкамi, i адчуванне нястачы, пустэчы, незадаволеннасцi нiколi не пакiдае iхнае сэрца. Першыя наблiжаюцца да Крышны, таму што Сам Крышна, расчулены iхным служэннем iдзе iм насустрач. Другія ж пацiху, нават не заўважаючы гэтага, адыходзяць ад Бога ўсё далей. Бог хаваецца ад iх, i замест Сябе пасылае ў iхнае жыццё iншых людзей, якiя даюць iм тое, што яны чакаюць ад Бога – увагу i пашану, якiя яны прымаюць за любоў. I яны пачынаюць служыць гэтым людзям, працягваючы думаць, што служаць Богу. Праз iншых людзей Крышна шчодра дае iм славу, павагу, пашану, моц аскезы – усё, што толькi можна пажадаць, усё таннае смецце гэтага свету. Усё, акрамя сапраўднай любовi, якой Ён узнагароджвае толькi тых, хто жадае служыць i не згаджаецца прымаць любыя iншыя ўзнагароды за сваё служэнне.