Бліц-інтэрв'ю з трансцэндэнталістам:

- Хто такія крышнаіты?

- Тыя, хто пакланяюцца Крышну.

- А дакладней?

- Звар’яцелыя людзі, якія ўсталі на шлях святасці.

- А хто такі Крышна?

- Вярхоўная Асоба Бога.

- А чаму вы вырашылі, што Крышна Бог?

- А больш ніхто не заяўляў пра гэта – калі каротка.

- Што значыць імя «Крышна»?

- Усёпрывабны.

- Навошта вы спяваеце ды танцуеце на вуліцах горада?

- Усе спяваюць ды танцуюць на святах.

- Але не кожны дзень.

- Дык у нас кожны дзень свята.

- Добра, але чаму на вуліцах?

- На дварэ таксама патрэбнае свята:)

- Аб чым вы моліцеся?

- Каб былі мір і любоў.

- Навошта апранаецеся ў прасціны?

- Каб не рабіць глупстваў – «форма» абавязвае.

- А навошта вам хвосцік на патыліцы?

- Каб Крышна выцягнуў нас за яго ў Валадарства Божае:)

- А сур’ёзна?

- У «хвосціку» збіраюцца містычныя сілы – плёны аскез, але мы імі не карыстаемся, таму завязваем «хвосцік» на вузел.

- Збавенне толькі ў вас?

- Нас не цікавіць збавенне, нас цікавіць служэнне.

- Служэнне каму?

- Служэнне Крышну і ўсім, хто дарагі Яму.

- А хто Яму дарагі?

- УСЕ.

- Навошта вы распаўсюджваце вашыя кнігі?

- Яны не нашыя, яны для ўсіх – таму і распаўсюджваем.

- А што ў іх?

- Навука пра тое, як жыць, каб у нас усё было і нам праз гэта нічога не было:)

- І ўсё?

- Яшчэ пра тое, як унікнуць нарадзінаў, старасці, хвароб і смерці.

- І як?

- Чытайце кнігі:)

- Вы лепшыя?

- Не, мы – недзе паміж «добрыя» і «здавальняльныя».

- А чаму вас не любяць хрысціяне?

- Таму што мы яшчэ не навучыліся любіць Бога і блізкіх.

- Як вы ставіцеся да Хрысціянскай Царквы?

- Як да Маткі.

- А да Ісуса?

- Як Ён Сам наказваў ставіцца да Яго – як да Сына Божага і Сусветнага Настаўніка.

- Якая ад вас карысць?

- Мы паліваем корань дрэва.

- Прабачце?

- Мы служым Богу.

- І?

- Бог – Корань, жывыя істоты – лісце.

- Добрая аналогія. Зразумела... А навошта вы жабруеце?

- Каб паліваць корань дрэва.

- Што пажадаеце чытачам інтэрв’ю?

- Глядзець у корань.

- Дзякуй!

- Хай Бог радзіць!

Падрыхтаваў Садху-бхушана дас
Навігацыя: