«О мой Госпад, той, хто паўтарае Тваё святое імя, ужо дасягнуў вышэйшай ступені духоўнага самапазнання, нават калі ён паходзіць з сям’і сабакаедаў.
У мінулым ён, без усялякага сумневу, выканаў усе ахвярапрынашэнні і ўсе віды аскезы, прадпісаныя Ведамі, абмыўся ў святых водах усіх месцаў паломніцтва і шмат разоў глыбока вывучыў ведычныя пісанні.
Такога чалавека варта лічыць лепшым з арыяў».