Мы ёсць спалучэннем матэрыі і духу. Я – душа. Я жыву ў матэрыяльным целе. Гэта фактычны стан. Я – не цела. Гэта пачатак духоўнай адукацыі, што я не ёсць целам. Для таго, хто цалкам разумее, што ён не ёсць целам, пачынаецца духоўная адукацыя. І пакуль мы знаходзімся ў целавай канцэпцыі жыцця, няма пытання пра духоўнасць. Духоўнае выхаванне для каго? Для чалавека. І таксама вельмі прасунуты чалавек не ёсць звычайным чалавекам. Прынамсі, цывілізаваны чалавек. Таму ў чалавечым грамадстве, у цывілізаваным чалавечым грамадстве існуе прыняцце рэлігійных законаў.

Лекцыя па Шрымад-Бхагаватам 2.2.25, Нью-Ёрк, 5 сакавіка 1975

Уласнік цела ёсць вечным, але не само цела. Рознымі спосабамі Крышна паясняе матэрыяльныя варункі існавання цела. Аднак не вельмі разумным людзям, з невялікім запасам ведаў, гэта зразумець вельмі цяжка. А інакш усё вельмі проста. Гэты момант ясны. Уначы я забываю пра гэтае цела, а ўдзень я забываю пра начное цела. Гэта факт. Падобным чынам, я магу забываць пра цела майго апошняга з’яўлення, апошняе жыццё, і я магу не ведаць свайго будучага цела. Але я буду існаваць, а цела можа змяняцца, і я змушаны прыняць іншае цела, якое будзе часовым. Але раз я існую, то гэта значыць, што я маю цела. І гэтае цела духоўнае.

Лекцыя па Бхагавад-гіце 2.28, Лондан 30 жніўня 1973
Навігацыя: