«Працягвайце спяваць святыя імёны Госпада. Калі не прыходзяць слухачы, то вас будуць слухаць чатыры сцяны».
Прабхупада: Калі мы прамаўляем мантру Харэ Крышна, то гэта станоўча ўплывае на ўсіх жывых істот, а не толькі на людзей. Калі нехта скардзіўся: «Мы ідзём і спяваем, але ніхто не наведвае нашы сустрэчы», – мой Гуру Махараджа адказваў: «Чаму ніхто? Чатыры сцяны слухаюць вас. Гэтага дастаткова. Не сумуйце. Працягвайце спяваць. Калі там маюцца сцены, значыць, вы маеце слухачоў. Вось і ўсё». Такім чынам, спеў нагэтулькі эфектыўны, што прыносіць карысьць нават жывёлінам, звярам, птушкам, вусякам – усім.