Неяк мы ўжо ўзгадвалі тут беларускага пісменніка Алеся Разанава. Нядаўна выпадкова (ці не?) натрапіў на ягоную кнігу «Паляванне ў райскай даліне» і сярод розных твораў убачыў версэт пад назвай «Маму Тхакур дас».

 

Хто такі Маму Тхакур дас? Калі коратка, то ён – адзін з першых пачынальнікаў руху свядомасці Крышны на тэрыторыі былога СССР. Некаторы час прапаведваў у Беларусі. Цікава было б даведацца, пры якіх абставінах ён пазнаёміўся з Разанавым і як, у сваю чаргу, Разанаў ставіўся да філасофіі Харэ Крышна.

img

А вось і сам версэт:

«Зазванілі званочкі, усплёснуліся кімвалы,
узнесліся галасы. «Харэ Крышна, Харэ
Крышна,
Крышна-Крышна...» – творыцца
махамантра.
Маму Тхакур дас у аранжавым аблачэнні
сядзіць, скрыжаваўшы ногі, і, пакуль
раздаецца з тацы прасад, гаворыць: «Мінуліся
тыя часы, калі нас можна было палічыць па
пальцах, цяпер нас шмат...»
Прысутныя, што прыйшлі на гадзіну
сустрэчы, слухаюць, згодна ківаюць галовамі і
задаюць пытанні.
А я згадваю тыя часы, калі Маму Тхакур
дас быў проста Міша, калі нікога не трэба
было лічыць ні па пальцах, ні як інакш, калі
кожны быў значны не тым, што знайшлося, а
тым, што шукалася, што спасцігалася і што не
мела наймення...
І мне шкада тых магчымасцяў і тых часоў».

Садху-бхушана дас, 07.01.2022
Навігацыя: