Рух свядомасці Крышны прызначаны для асветы ўсіх людзей; ён вольны ад сектанцкіх уяўленняў пра веру. Наш прынцып такі: чалавек павінен абудзіць сваю дрымотную любоў да Бога. Кожную рэлігію ці веру, якая вучыць, як развіць гэтую дрымотную любоў, можна лічыць за слушную. У свеце існуюць розныя веравызнанні; яны дадзеныя адпаведна ўзроўню вучняў і паслядоўнікаў, часу, месцу і іншым акалічнасцям. Асноўныя рэлігіі свету – індуізм, хрысціянства, іслам і будызм. Кожная рэлігія абавязкова прызнае аўтарытэты – вярхоўны аўтарытэт Бога, а таксама аўтарытэт Ягонага прадстаўніка. Так што мы не спрачаемся ні з адной з рэлігій, а проста вучым, што трэба імкнуцца абудзіць любоў да Бога, якая дрэмле ў нас і якую яшчэ называюць свядомасцю Бога ці свядомасцю Крышны.