Сэнс руху свядомасці Крышны

Крышна – гэта Вярхоўны Бог-Асоба, і калі вы думаеце пра Крышну, значыць, вы думаеце адразу пра ўсе Ягоныя энэргіі.

 

Ёсць такое поўнае выказванне «Радха-Крышна». Радха прадстаўляе Сабой усю энэргію Крышны, а Крышна – гэта Вярхоўны Госпад. Такім чынам, калі мы гаворым пра Крышну, вышэйшую энэргію, гэта ўключае ў сябе таксама і жывыя істоты, якія адносяцца да адной з разнастайных энэргій Крышны.

 

Але там, дзе энэргія ня служыць крыніцы энэргіі, пачынаецца матэрыяльнае існаванне. Увесь свет не жадае служыць Крышну, але ён служыць Яму інакш, іншым чынам. Жывыя істоты ня робяць свайго служэння непасрэдна, падобна да таго як непадпарадкаваныя грамадзяне ня могуць непасрэдна служыць уладзе. Злачынцы трапляюць у турму з-за таго, што парушаюць дзяржаўныя законы. А ў турме іх ужо сілай прымушаюць пакарацца гэтым законам.

 

Так і тут, усе жывыя істоты з’яўляюцца бязбожнікамі або з-за недасведчанасці, або па выбары. Яны не жадаюць прызнаваць веліч Бога, таму што яны дэманы.

 

Мы ж спрабуем вярнуць такіх жывых істотаў у іх пачатковы стан. У гэтым сэнс руху свядомасці Крышны.

«Дасканалыя пытанні. Дасканалыя адказы»
---
Падрыхтаваў Садху-бхушана дас
Навігацыя: