Рэгіструючы ISKCON – International Society for Krishna Consciousness, Міжнароднае супольніцтва свядомасці Крышны (ІСККОН) у 1966 годзе ў Амерыцы, А.Ч. Бхакціведанта Свамі Прабхупада вызначыў ягоныя мэты і задачы наступным чынам:

 

1. Сыстэматычна распаўсюджваць у масах духоўныя веды і навучаць людзей метадам духоўнай практыкі для аднаўлення парушанай раўнавагі ў сыстэме каштоўнасцяў грамадства, забеспячэння сапраўднага адзінства ўсіх людзей і ўсталявання міру ва ўсім свеце.

 

2. Прапаведаваць філасофію свядомасці Крышны, выкладзеную ў «Бхагавад-гіце» і «Шрымад-Бхагаватам».

 

3. Зблізіць сябраў супольніцтва адзін з адным і наблізіць іх да Крышны – спрадвечнай Вышэйшай істоты, і, тым самым, даць магчымасць сябрам супольніцтва і ўсім людзям усвядоміць, што кожная душа з’яўляецца неад’емнай часцінкай Бога (Крышны).

 

4. Распаўсюджваць і заахвочваць рух санкіртаны – супольнага спявання святога імя Госпада, кіруючыся ўказаннямі Госпада Шры Чайтаньі Махапрабху.

 

5. Пабудаваць для сябраў супольніцтва і ўсіх людзей горад у адным са святых месцаў, дзе праходзілі трансцэндэнтныя гульні Крышны, Вярхоўнай Асобы Бога.

 

6. Аб’яднаць чальцоў супольніцтва ў адну сям’ю і навучыць іх простаму і натуральнаму ладу жыцця.

 

7. Для дасягнення вышэйзгаданых мэтаў выдаваць і распаўсюджваць перыядычныя выданні, часопісы і кнігі.

---
Падрыхтаваў Садху-бхушана дас
Навігацыя: