Трансцэндэнтная вібрацыя, якая ўзнікае пры паўтарэнні Харэ Крышна, Харэ Крышна, Крышна Крышна, Харэ Харэ / Харэ Рама, Харэ Рама, Рама Рама, Харэ Харэ, – гэта ўзнёслы метад адраджэння нашай свядомасці Крышны. Усе мы, жывыя духоўныя душы, пачатна валодаем свядомасцю Крышны. Аднак са спрадвечных часоў мы знаходзімся ў кантакце з матэрыяй, таму праз уплыў матэрыяльнай прыроды наша свядомасць забруджана.
Матэрыяльны свет, у якім мы цяпер жывём, называюць маяй, ілюзіяй. (Майа азначае «тое, чаго няма»). У чым жа палягае гэтая ілюзія? Яна палягае ў тым, што мы спрабуем панаваць над матэрыяй, хаця самі пры гэтым заціснуты ў ціскі ейных суровых законаў. Калі слуга спрабуе пераймаць yсемагутнаму гаспадару, кажуць, што ён знаходзіцца ў ілюзіі. Гэтыя спароджаныя забруджанай свядомасцю ўяўленні пра жыццё прымушаюць нас спрабаваць эксплуатаваць рэсурсы матэрыяльнай прыроды, але на самай справе мы толькі больш і больш заблытваемся ў ейных сетках. Мы прыкладаем вялізныя намаганні, імкнучыся заваяваць прыроду, але трапляем у яшчэ большую залежнасць ад яе. Аднак як толькі мы спрабуем адрадзіць у сабе свядомасць Крышны, гэтае ілюзорнае змаганне з матэрыяльнай прыродай імгненна спыняецца.
Свядомасць Крышны не ёсць чымсці, што штучна навязана розуму; гэтая свядомасць – выточная энергія жывой істоты. І калі мы чуем трансцэндэнтныя гукі мантры Харэ Крышна, гэтая свядомасць адраджаецца ў нас. Акурат такі метад самарэалізацыі рэкамендуюць для цяперашняй эпохі аўтарытэты. Больш за тое, кожны можа пераканацца на ўласным вопыце: спеў гэтай маха-мантры, або Вялікай Песні Вызвалення, прыводзіць да таго, што чалавек адразу ж пачынае адчуваць трансцэндэнтны экстаз, які ідзе з духоўнага ўзроўню. Калі ж чалавек падымаецца над узроўнем пачуццяў, розуму і інтэлекту і атрымлівае духоўнае бачанне, ён дасягае трансцэндэнтнага ўзроўню. Гукі мантры Харэ Крышна, Харэ Крышна, Крышна Крышна, Харэ Харэ / Харэ Рама, Харэ Рама, Рама Рама, Харэ Харэ духоўныя з сваёй прыроды, і таму гукавая вібрацыя, якая ўзнікае пры паўтарэнні мантры, перарастае да ўсіх ніжэйшых узроўняў свядомасці – розуму, інтэлекту і пачуццяў. Таму няма патрэбнасці разумець сэнс маха-мантры, аддавацца абстрактным разважанням або прыкладаць якія-небудзь інтэлектуальныя намаганні. Яна паходзіць непасрэдна з духоўнага ўзроўню, і таму кожны чалавек без усякай папярэдняй падрыхтовы можа пачаць паўтараць гэтую мантру і адчуць экстаз, які яна прыносіць. Мы пераканаліся ў гэтым на практыцы. Нават дзіця можа ўдзельнічаць у спевах мантры, і нават сабака можа прыняць удзел у ім. Зразумела, таму, хто занадта заблытаўся ў сетках матэрыяльнага жыцця, спатрэбіцца крыху больш часу, каб дасягнуць гэтага ўзроўню, але нават паглынуты матэрыяльнай дзейнасцю чалавек вельмі хутка можа падняцца на духоўны ўзровень. Самае моцнае ўздзеянне на слухачоў мантра робіць тады, калі яна гучыць з вуснаў чыстага адданага Госпада, таму, каб імгненна адчуць эфект мантры, трэба слухаць, як яе спявае чысты адданы Госпада. І наадварот, як мажліва варта ўхіляцца слухаць мантру, калі яе спявае і паўтарае неадданы. Малако, якога кранулася сваім языком змяя, робіцца атрутным.
Хара – гэта форма звароту да энергіі Госпада, а Крышна і Рама – формы звароту да Самога Госпада. Словы Крышна і Рама азначаюць «найвышэйшая асалода», а Хара – гэта вярхоўная энергія асалоды Госпада (у клічным склоне Хара змяняецца на Харэ), якая дапамагае нам дасягнуць Госпада.
Матэрыяльная энергія, якая называецца маяй, ёсць адной з незлічоных энергій Госпада. І мы, жывыя істоты, таксама становім сабою энергію Госпада, якая называецца памежнай. Памежная энергія, то бок жывыя істоты, вышэй за матэрыяльную энергію. Калі вышэйшая энергія датыкаецца з ніжэйшай, узнікае ненатуральная сітуацыя, але калі вышэйшая памежная энергія прыходзіць у сутык з найвышэйшай энергіяй, Харай, жывая істота вяртаецца ў свой натуральны шчаслівы стан.
Гэтыя тры словы – Харэ, Крышна і Рама – трансцэндэнтнае семя маха-мантры, духоўны кліч абумоўленай душы, якая моліцца Госпаду і Ягонай унутранай энергіі Хары аб абароне. Паўтарэнне маха-мантры падобна да шчырага плачу дзіцяці, які кліча сваю маці. Маці Хара дапамагае адданаму атрымаць ласку Вярхоўнага бацькі – Хары, ці Крышны, і Госпад адкрывае Сябе адданаму, які шчыра паўтарае гэтую мантру.
Такім чынам, у гэтую эпоху паўтарэнне маха-мантры Харэ Крышна, Харэ Крышна, Крышна Крышна, Харэ Харэ / Харэ Рама, Харэ Рама, Рама Рама, Харэ Харэ – ёсць самым дзейсным метадам духоўнай самарэалізацыі.