Чытанне «Бхагавад-гіты» ўслых даруе чалавеку наступныя выгоды:

 

— Прачытаць услых дзевяць частак (палову Гіты) – усё адно што здзейсніць Го-дану (ахвяраваць карову).

 

— Чытанне траціны «Гіты» (шэсць частак) роўнае выгодзе ад здзяйснення Сома-яг’і.

 

— Чытанне ўслых трох частак раўнавартае амавенню ў Ганзе.

 

— Калі штодня чытаць дзве часткі, гэта дасць пабожнасць, дастатковую, каб жыць цэлую кальпу на Індралоцы.

 

— Калі кожны дзень чытаць услых адну частку, можна атрымаць пабожнасць, якой хопіць, каб шмат гадоў жыць на Рудралоцы.

 

— Штодня чытаючы палову ці чвэрць часткі, можна атрымаць пабожнасць, якая дазволіць шмат гадоў цешыцца на Сур’ялоцы.

 

— Спеў дзесяці, сямі, пяці, трох, двух шлокаў ці нават паловы шлокі дазволіць 10 мільёнаў гадоў жыць на Чандралоцы.

 

— Той, хто перад смерцю слухае чытанне Бхагавад-гіты ці тлумачэнне ейнага сэнсу, абавязкова атрымае вызваленне з кайданоў матэрыі.

 

— Калі чалавек чытае Бхагавад-гіту падчас абраду шраддха (памінальная цырымонія), ягоныя продкі ніколі не трапяць у пекла.

 

Але самае галоўнае – чытаючы Бхагавад-гіту, можна атрымаць багаславенні Вярхоўнага Госпада Хары, Крышны.

Вараха Пурана
Падрыхтаваў Садху-бхушана дас
Навігацыя: