«Шрымад-Бхагаватам»

Верш 1.13.20

 

Кожны, хто знаходзіцца пад уплывам вярхоўнага кāлы [вечнага часу], павінен будзе расстацца са сваім каштоўным жыццём, а што ўжо казаць пра іншыя рэчы, такія як: багацце, пашана, дзеці, зямля і дом.

 

КАМЕНТАР:

 

Вялікі індыйскі вучоны, заняты планаваннем, быў раптам пакліканы непераможным вечным часам, калі збіраўся прысутнічаць на вельмі важнай сустрэчы планавай камісіі. І яму прыйшлося расстацца са сваім жыццём, жонкаю, дзяцьмі, домам, зямлёй, багаццем ды іншым. Падчас палітычнага ўздыму ў Індыі і ейнага падзелу на Пакістан і Хіндустан многім багатым і ўплывовым індыйцам прыйшлося расстацца з жыццём, маёмасцю і пашанаю пад уплывам часу. Ёсць сотні і тысячы падобных прыкладаў паўсюль, у нашым свеце і ўва ўсім сусвеце, і ўсе яны – вынік уплыву часу. Такім парадкам, напрошваецца выснова, што ў сусвеце няма такой магутнай жывой істоты, якая магла б пераадолець уплыў часу. Многія паэты пісалі вершы, наракаючы на ўплыў часу. Шмат разбурэнняў адбылося ў сусветах пад уплывам часу, і ніхто не мог іх спыніць ніякімі сродкамі. І цяпер у нашым паўсядзённым жыцці так шмат чаго прыходзіць і сыходзіць, без якога колечы нашага дачынення, і мы павінны пакутваць або цярпець без мажлівасці выправіць тое. Гэта вынік часу.

Пераклад і каментар
Яго Боскай Міласці А.Ч. Бхакціведанты Свамі Прабхупады
Падрыхтавана – жнівень 2024
Навігацыя: