У вас могуць быць мільярды даляраў, але ў вас няма чыстага паветра. У вас мільярды даляраў, але вы не можаце харчавацца ежай, якая вас не забівае. Дык у чым карысць? На самай рэчы мы гаворым пакуль толькі пра фізічныя дэфекты, але ёсць таксама шмат сацыяльных праблем. Раней мужчына ажаніўся з жанчынай, і яны жылі больш-менш шчасліва. Былі выпадкі сварак паміж мужам і жонкаю, але не так шмат. Паглядзіце на вашых бацькоў, на бабуль, дзядуль – яны жылі больш ці менш спакойна. Хочаце верце, хочаце не, гэтак жа было і ў заходнім свеце. Але ў наш час гэта ўжо цэлае дасягненне, гэта нешта незвычайнае, калі муж і жонка жывуць адно з адным у міры. Які сэнс у вялікіх кватэрах, трэнажорных залах, кандыцыянерах, калі вы не можаце жыць у міры і не можаце харчавацца ежай, якая вас не забівае? Гэта што, сапраўды прагрэс чалавечага грамадства?