img

Многія людзі часам праяўляюць нейкае недастатковае разуменне датычна кніг з каментарамі Шрылы Прабхупады, і кажуць: «Я хачу чытаць санскрыт у арыгінале». Але да таго, як Шрыла Прабхупада надрукаваў «Бхагавад-гіту як яна ёсць», на Захадзе і ў Амерыцы існавала больш за 150 выданняў «Бхагавад-гіты» ў розных перакладах. Але чаму, чытаючы «Бхагавад-гіту як яна ёсць» з каментарамі Прабхупады, людзі ўсё разумелі і адразу ж станавіліся адданымі?

У гэтым каштоўнасць каментароў Шрылы Прабхупады, якія былі выкладзены простай мовай. Дастаткова простай з пункту гледжання ангельскай мовы. Але ў той жа час у гэтым і праяўляецца майстэрства Прабхупады: ён выклаў надзвычай складаныя канцэпцыі вельмі простай даступнай мовай і гэтым простым даступным выкладам дагрукаўся да сэрцаў людзей. Яны змянялі свае жыцці і змяняюць да гэтага часу, і перш за ўсё, чытаючы акурат каментары Шрылы Прабхупады.

Галоўная мэта Прабхупады – зрабіць людзей шчырымі адданымі Бога, а не кабінетнымі санскрытолагамі. Да гэтага людзі чыталі розныя даслоўныя пераклады «Бхагавад-гіты», і нічога з імі ў жыцці не адбывалася. Можа нават наадварот. Чарговая кніга, чарговае туманнае незразумелае нешта...

 

Шрыла Прабхупада казаў: «Калі я і маю нейкую добрую заслугу, то яна палягае менавіта ў тым, што я нічога не змяняў з таго паслання, якое атрымаў ад свайго духоўнага настаўніка. І я перадаў гэтае пасланне такім, якое яно ёсць».

Падрыхтавана – лістапад 2023
Навігацыя: