img

Смерць не можа быць спынена нікім і нічым у гэтым матэрыяльным свеце. Хіраньякашыпу хацеў стаць неўміручым і накладаў на сябе суровыя эпітым’і, ад якіх дрыжаў увесь сусвет. І сам Брахма звярнуўся да яго, каб адгаварыць Хіраньякашыпу ад такіх жорсткіх аскез. Хіраньякашыпу папрасіў Брахму даць яму дабраславенне неўміручасці, але Брахма сказаў, што нават на самай вышэйшай планеце ён сам падуладны смерці, дык як ён можа ўзнагародзіць яго такім дабраславеннем? Такім парадкам, смерць ёсць нават на самай вышэйшай планеце гэтага сусвету, а што ўжо казаць пра іншыя планеты, якія значна саступаюць якасна Брахмалоцы, планеце, дзе жыве Брахма. Паўсюль, дзе ёсць уплыў вечнага часу, ёсць гэты набор нягод, а менавіта: нараджэнне, хваробы, старасць і смерць, і ўсе яны непераможныя.

З каментара да верша 1.13.19 «Шрымад-Бхагаватам»
Падрыхтавана – снежань 2023
Навігацыя: