img

Вядома, той, хто ідзе да Бога па матэрыяльную выгаду, лепш, чым той, хто ніколі не ідзе, але мы павінны быць вольныя ад жадання матэрыяльнай карысці. Нашай мэтай павінна быць разуменне Крышны. Бясспрэчна, Крышна неабмежаваны, і зразумець Яго немажліва, але мы павінны прыняць тое, што можам зразумець. «Бхагавад-гіта» спецыяльна выкладзеная дзеля нашага разумення. Атрымаўшы такім парадкам веданне, мы разумеем, што Крышна задаволены, і мы павінны служыць Яму, быць карыснымі, згодна з Ягонай воляй. Свядомасць Крышны – гэта вялікая навука з мнагалікай літаратурай, і мы павінны выкарыстоўваць святыя пісьмы дзеля дасягнення бхакці.

А.Ч. Бхакціведанта Свамі Прабхупада
«Па-за межамі нараджэння і смерці», Частка 4. Неба па-за межамі сусвету
Падрыхтавана – кастрычнік 2023
Навігацыя: