Як стаць пакорлівым?

img

1. Размаўляйце як можна менш. Займайцеся сваёй справай. Ня ўмешвайцеся ў чужыя справы.

2. З падзякай i радасцю прымайце заўвагi i крытыку. Не заўважайце чужыя памылкi.

3. Прымайце крыўды i несправядлiвасцi без нараканняў.

4. Трэба спакойна ставiцца да таго, што вамi пагарджаюць, пра вас забываюцца, вас ня любяць.

5. Не iмкнiцеся спадабацца, выклікаць захапленне ў iншых людзей. Заўсёды будзьце добрымi i лагоднымi, нават калi хтосьцi спрабуе вас раззлаваць. Ня трэба iмкнуцца да павагі i ўшанавання. Заўсёды саступайце ў спрэчках, нават калi вы правыя.

6. Заўсёды абiрайце самае дрэннае месца, самую цяжкую працу i самы нялёгкi шлях.

7. Ганарлiвы спадзяецца толькi на сябе – пакорлівага накiроўвае Госпад. Ганарлiвасць – крынiца ўсiх заганаў, пакорлівасць – мацi ўсёй дабрадзейнасцi.

8. Ганарлiвы заўсёды крыўдуе. Пакорлiвы нiколi не сярдуе, таму што нiчога яго не абражае.

9. Ганарлiвы заўсёды шукае асаблiвай любовi да сябе. Пакорлівы з любоўю ставiцца да ўсiх, нiчога не жадаючы наўзамен.

10. Ганарлiвы хоча быць унiкальным. Пакорлівы знаходзiць задавальненне ў тым, каб займацца самымi простымi i звычайнымi справамi.

11. Толькi ў пакорлівасці праўда. Усё, што ў нас ёсць добрага (таленты, здольнасцi, прыгажосць i г. д.), мы атрымалi ад Госпада. Як можна ганарыцца тым, што зроблена Iм, а не намi.

12. Калi вы пакорлівыя, нiхто не закружыць вам галаву i нiхто не пакрыўдзiць вас, таму што вам вядома, што на самой справе вы сабой уяўляеце. Калi вас абвiнавацяць ва ўсiх грахах, вы не адчуеце адчаю. Калi вас наракуць святым, вы не ўзвядзеце сябе на пастамент. Няма патрэбы турбавацца пра тое, што пра вас будуць казаць людзi.

13. Хто шукае сябе i адчувае любоў толькi да сябе, той заўсёды споўнены неспакою i нягоды; хто забываючыся пра сябе, шукае ўва ўсiм толькi Госпада, той зберажэ сваю душу ў спакоi.

Разважаннi Я. С. Радханатха Свамi.
(Падрыхтавала м. Марына Шушкевіч, 21.05.2022)
Навігацыя: