Пра патрыятызм

Пытанне:

Патрыятызм ‒ гэта хвароба матэрыяльнага эга? Ці нармальна ўвогуле мець патрыятычныя пачуцці? Ці канцэпцыя «я ня цела, я душа» азначае, што як душа па сваёй сутнасці я нічога не павінна адчуваць у адносінах да дзяржавы, у якой жыву?

Бхакці Віг’яна Гасвамі Махарадж:

Мы павінны быць патрыётамі. Але ёсць патрыятызм, і ёсць «патрыятызм». Мы павінны любіць сваю Радзіму, вядома ж, мы павінны любіць гэты свет, мы павінны любіць сваю маленькую радзіму. Шрыла Прабхупада кажа ў трынаццатай частцы «Бхагавад-гіты» ў каментары, што «праяўленне прыхільнасці да сям’і, да дзяцей, да жонкі, яшчэ да нейкіх рэчаў ‒ гэта натуральная рэч».

Я помню, мабыць, мне было гадоў трынаццаць ці чатырнаццаць, я вучыўся ў школе, і адбылася гісторыя, якая мяне вельмі моцна здзівіла. Тым часам частка Ўзбекістану, у якім я нарадзіўся і вырас, вялікую такую вобласць Узбекістану аддалі Казахстану. Ну і, здавалася б, ніякай вайны няма, недзе ў Палітбюро дамовіліся і падарылі Казахстану. І вось там жыве нейкі трынаццацігадовы хлопчык нікому невядомы. І я ў гэты момант адчуў боль, мне здалося: «Што гэта такое? Чаму гэта маю частку аддалі Казахстану, а мяне не спыталі? Як гэта так? Якое права яны мелі?»

І я тады зразумеў, што атаесамленне ў нас ёсць, і мы ня можам да канца заплюшчваць вочы на гэтае атаесамленне. Яно ў нас ёсць, мы атаесамляем сябе з зямлёй, на якой мы нарадзіліся, мы атаесамляем сябе з мовай, з культурай, у якой мы выраслі, гэта частка нас. І ў нас павінна быць, з аднаго боку, натуральнае пачуццё падзякі, вядома ж, ‒ падзякі да людзей, якія мяне выхавалі, да той культуры, якая ўзнікла. Гэта ўсё ‒ частка майго, скажам так, патрыятызму, маёй любові, маіх прыхільнасцяў, таму што гэта частка мяне. Калі я поўны адмарозак, калі я цалкам ня маю нічога агульнага з гэтым… ‒ ну, зразумела, я магу рабіць выгляд, што я вышэй за гэта ўсё. Але на самай справе, калі глыбока паглядзець, у нас ёсць атаесамленне.

Іншая рэч ‒ з чым мы сябе атаесамляем. Мая любоў да Радзімы ў тым ліку азначае любоў да людзей, любоў да ідэалаў і каштоўнасцяў, якія адпавядаюць вышэйшым ідэалам і каштоўнасцям. Гэтыя вышэйшыяя ідэалы і каштоўнасці, яны ж не прыдуманыя, не вынайдзеныя людзьмі, яны спрадвечна ў нас закладзены.

(Падрыхтаваў Садху-бхушана дас, 23.05.2022)
Навігацыя: