Сапраўдная праблема палягае ў тым, як можна заставацца ў матэрыяльным свеце, i ў той самы час, не забруджвацца матэрыяй. Гэта растлумачыў Рупа Госвамi. Ён сцвярджаў, што мы можам заставацца ў гэтым свеце, не кранаючыся ягонае гнюсi, калi мы проста зробiм служэнне Богу сваёй мэтай.
Тут дарэчы спытаць: «А як мне служыць?» Вiдавочна, што гаворка iдзе ня проста пра медытацыю, таму што медытацыя – гэта толькi дзейнасць розума, але пра практычную дзейнасць.
Любовi да служэння Богу можна дасягнуць толькi тады, калi мы робiм што-небудзь для Яго. I ў такой дзейнасцi не павiнна заставацца невыкарыстаных магчымасцяў. Што б гэта нi было, што б нам нi належыла – усё гэта павiнна выкарыстоўвацца для Госпада. Мы можам карыстацца ўсiм: друкарнымi машынкамi, аўтамабiлямi, самалётамi, ракетамi – усiм, чым заўгодна. Калi мы нават проста гаворым людзям пра свядомасць Бога, гэта ўжо служэнне. Калi наш розум, пачуццi, мова, грошы i энэргiя выкарыстоўваюцца для служэння Яму, можна больш не хвалявацца, што мы знаходзiмся ў матэрыяльнай прыродзе. З дапамогай духоўнай свядомасцi мы пераўзыходзiм матэрыяльную прыроду.
Няма нiякiх сумневаў, што Госпад i Ягоныя адданыя, то бок тыя, хто працуе для Яго, ня маюць дачынення да матэрыяльнай прыроды, хаця людзi з бедным веданнем ня могуць гэта зразумець.