25 урокаў Рамаяны

img

1. Уплыў дрэнных стасункаў: У Аёдх’і было добра вядома, што Кайкеі любіла Госпада Раму больш, чым свайго ўласнага сына Бхарату; як тады яна магла стаць такой злой? Праз благія дачыненні з Мантарай.

 

2. Прыхільнасць да служэння, а не да стану: Госпад Рама быў гатовы стаць каралём дзеля служэння Махараджу Дашаратху, але таксама Ён быў гатовы сысці ў лес дзеля служэння Свайму бацьку.

 

3. Місія жыцця павінна быць у тым, каб перамагчы дэманічныя тэндэнцыі ў нашым сэрцы: Мэта Госпада Рамы забіць дэманаў была дасягнутая праз Ягонае выгнанне ў лес.

 

4. Нават экстрэмальныя змены лёсу, калі прымаць іх у належным стане духу, дапамогуць нам выканаць нашую місію ў жыцці: Напрыклад, закон гравітацыі дзейнічае толькі ў зямной сферы, а не за ейнымі межамі. Так і законы матэрыяльнае прыроды дзейнічаюць толькі ў матэрыяльнай свядомасці, але не ў духоўнай свядомасці.

 

5. Рама або аарам – выпрабаванне для кожнага, хто шукае: Жыхары Аёдх’і хацелі рушыць услед за Госпадам Рамам у лес і пакінуць усе выгоды (аарам) горада Аёдх’і.

 

6. Пільнасць у духоўным жыцці: Госпад Рама пакінуў жыхароў Аёдх’і, калі яны спалі. Калі чалавек няўважлівы або лянівы, ён страціць бхакці.

 

7. (Часам) святыя могуць прычыніць боль іншым, але не дзеля таго, каб пашкодзіць ім, а дзеля іхнага дабра: Бхарата выракаецца Кайкеі, а Прахлада ігнаруе Хіраньякашыпу; лекар можа прычыніць боль (праапераваць) пацыента, каб вылечыць яго.

 

8. Мэта ў тым, каб даць задавальненне Госпаду: Бхараце хацелася застацца ў лесе, што было б лацвей, чым вярнуцца і правіць каралеўствам, але ён зрабіў гэта, каб задаволіць Госпада Раму.

 

9. Усё належыць Госпаду: бхоктарам яг’я тапасам (Бг. 5.29). Бхарата правіў каралеўствам ад імя Госпада Рамы, захоўваючы Ягоныя падукі (старажытны абуткак) на троне. Мы ўсяго толькі наглядчыкі, Ён – рэальны ўласнік, Ён можа даць і адабраць. Наглядчык жа дзейнічае паводле волі ўладальніка.

 

10. Кожны можа строіць з сябе вялікага: Перавароты лёсу выпрабоўваюць нас, хто мы ёсць на самай справе. Калі Лакшмана адрэзаў нос Сурпанакі, ейная прывабная знешнасць знікла, маска знікла, а потым выявілася ейная праўдзівая пачварная форма. Веліч чалавека правяраецца ягонаю здольнасцю трываць сітуацый, якія правакуюць.

 

11. Бхакці (Сіту) нельга дасягнуць падманам: Равана падманам хацеў выкрасьці Сіту Дэві, але ў выніку атрымаў Мая-Сіту. Прагнасць і пажадлівасць ніколі не насычаюцца, яны вядуць да пыхі і зайздрасці.

 

12. Прыхільнасці (прыцягненне маі) ставяць нам пасткі і прымушаюць пакутаваць: Марычы прымае аблічча залатога аленя, да якога Сіта Дэві глыбока прывязваецца, і ў Яе з’яўляецца жаданне мець яго; такім спосабам ён ловіць Сіту Дэві ў пастку. Мы павінны бачыць існасць вачыма пісьмаў. Марычы ўвасабляў усяго толькі ілжывыя абяцанні. Так, павуцінне ёсць асабліва прывабным для мухі, але ў запраўднасці гэта пастка.

 

13. Мая ведае нашыя слабасці: Яна можа абярнуць нашую сілу ў слабасць і выштурхнуць нас з кола настаўленняў вялікіх душаў. Равана скарыстаўся настроем Сіты Дэві служыць вялікім душам для таго, каб Яна не паслухалася Лакшману.

 

14. Заўсёды будзьце на справядлівым баку: Цэласнасць Джатаю. Запраўдны поспех – гэта дагадзіць Госпаду. Джатаю растаўся з жыццём у баі за Госпада Раму, але дасягнуў мэты жыцця – задаволіць Госпада. Лепш прайграць і выйграць, чымся выйграць і прайграць.

 

15. Цярпенне, рашучасць і энтузіязм: Прыклад Шабхары. Даўным-даўно Гуру папрасіў яе дачакацца Госпада Рамы ў той час, як усе іншыя вучні і сам Гуру выправіліся назад да Бога. Яна даказала свой энтузіязм упарта працуючы кожны дзень, прыбіраючы дом і збіраючы кветкі і ягады для Госпада. Яна мела поўную веру ў словы Гуру, мела рашучасць і цярплівасць чакаць. Госпад адкрывае Сябе толькі тады, калі Ён захоча.

 

16. Сумленнасць, мы не можам надзець маску перад Госпадам: Хануман пераапрануўся, калі выправіўся на сустрэчу з Госпадам Рамам. Госпад унутры ведае, хто мы такія, мы павінны быць сумленнымі, каб атрымаць ласку Госпада. Госпад Рама не размаўляў з Хануманам на працягу чатырох месяцаў.

 

17. Перашкоды на шляху бхакці: Дэманы, якія прыйшлі спыніць Ханумана падчас ягонага скачка цераз акіян: Майнака (Залатая гара) – спакуса аддацца выгодам перш, чым мы дасягнулі нашае сапраўднае мэты. Сімхіка (дэманіца, якая ловіць цені) – калі мы імкнемся да бхакці, людзі будуць ганіць, крытыкаваць і няправільна разумець нас; мы павінны мець гатоўнасць цярпець. Сураса (Змей) – зайздросціць людзям, якія займаюць больш высокі стан, і спрабуе спыніць іхны прагрэс; гэта рэўнасць розуму. З дапамогай адданага служэння мы павінны знішчыць Сімхіку, якая ўвасабляе зайздрасць.

 

18. Пагардлівасць не можа зразумець зычлівасці: Навакольны свет ёсць люстэркам нашае ўласнае свядомасці. Равана думаў, што Мандадары зайздросціла Сіце, тады як у запраўднасці гэта ён зайздросціў Госпаду Раму. Равана думаў, што Вібхішана здраджвае яму, стаўшы на бок Госпада Рамы, але гэта ён здрадзіў Кувэру, свайму стрыечнаму брату. Калі мы думаем, што самі ўсё ведаем, мы не гатовыя слухаць добрыя парады. Духоўны прагрэс азначае прастату і пакорлівасць. Калі нам іх не стае, мы не будзем слухаць, думаючы, што мы ведаем лепей. Такі быў Равана.

 

19. Вялікія ці маленькія, мы зможам пераплысці акіян самсары, спяваючы святое імя Госпада Рамы: Вялікія ці маленькія, усе камяні плавалі, напісаўшы на вадзе імя Госпада Рамы.

 

20. Гонар або прыхільнасць прыводзяць да страты розуму (інтэлекту): дхйайато вішайан пумса (Бг. 2.62). Кожны радок гэтае шлокі быў прадэманстраваны Раванам. Страта розуму: нават калі ўсе ягоныя верныя воіны, у тым ліку Кумбакарна і Індраджыт, загінулі, ён па-ранейшаму не здаваўся.

 

21. Слуханне пра Госпада ёсць адраджэннем дрымотнае любові: Госпад Рама – Параматма ў сэрцы кожнага, у тым ліку Раваны. Ён мог забіць Равану проста спыніўшы ягонае сэрца. Але Госпад і Ягоная энергія асалоды Сіта Дэві прайшлі праз гэтае выпрабаванне, каб, слухаючы пра Госпада, мы маглі адрадзіць нашую дрымотную любоў.

 

22. Праведнасць: Вібхішана прыходзіць дзеля таго, каб прыняць прыстанак у Госпада Рамы. Усе малпы былі супраць, акрамя Хануманджы. Вібхішана быў гатовы да таго, што яго няправільна зразумеюць ці нават пакараюць у імя адданасці Госпаду.

 

23. Прымайце парады ў бітве супраць ілюзіі: У бітве супраць ілюзіі на кожным этапе будзьце ў кантактах з адданымі, каб яны выпраўлялі нас; без гэтага мы ўпадзем. Госпад Рама не мае патрэбы ў парадах Вібхішаны, але прымае іх.

 

24. Міласць садху патрэбная для таго, каб забіваць дэманаў: Агасці Муні даў Госпаду Раму боскую стралу, якой Госпад Рама забіў Равану, працяўшы ягонае сэрца.

 

25. Вітайце Госпада ў сэрцы сваім лампадай: Гэта свята Дыпавалі. Вяртанне Госпада Рамы ў Аёдх’ю ветліва вітаюць лампадамі. Дыпавалі – гэта не проста фізічны агонь, гэта запальванне сэрца агнём міласці Госпада і працэсам адданага служэння. Калі сэрца цалкам асветленае, мы зможам адчуць Госпада Раму ўнутры сябе. Калі нашая любоў прачнецца, у гэтай любові прачнецца спагада да ўсіх жывых істот. Тады Рамаяна з’яўляецца спачатку ў сэрцы, а затым і звонку (г.зн. у свеце).

Радханатха Свамі
Падрыхтавала м. Марына Шушкевіч, 10.04.2022
Навігацыя: