«Спрабуючы прапаведаваць любоў да Госпада ў свеце, дзе квiтнее бязбожніцтва, Прабхупада сутыкаўся з мноствам цяжкасцяў. Часам ён сустракаў супрацьдзеяннi з боку ўладаў, сродкаў масавай iнфармацыi i рэлiгiйных лiдараў, у тым лiку i iндыйскiх. I нават у створанай iм суполцы яму даводзiлася сустракацца з праблемамi, якiя ўзнiкалi, калi ягоныя маладыя вучнi былi паланёныя спакусамi матэрыяльнага свету. Але насуперак усім цяжкасцям Шрыла Прабхупада заўсёды заставаўся вельмi цярплiвым, добрым ды споўненым непахiснай рашучасці, якая адрознiвае чыстага адданага Госпада Крышны».