Навошта Бог стварыў гэты свет?

img

Паводле Ведаў, матэрыяльны свет ёсць адной з энергій Бога. Існуе тры такія энергіі: вонкавая (матэрыяльная), унутраная (духоўная) і так званая «памежная».

Гэтую трэцюю энергію складаюць жывыя істоты, індывідуальныя душы. Асаблівасць памежнай энергіі палягае ў тым, што яна не самастойная. Яна павінна знаходзіць сабе прыстанне або ў матэрыяльнай, або ў духоўнай энергіі – уласна, або ў матэрыяльным, або ў духоўным свеце.

У дачыненні да жывых істот матэрыяльны свет мае дзве задачы. З аднаго боку, матэрыяльны свет дазваляе кожнаму адчуць сябе незалежным творцам і валадаром, так бы мовіць, адчуць сябе «богам» – паверыць у тое, што няма нікога вышэй і важней за мяне. У існасці, матэрыяльны свет створаны для тых, хто некалі пажадаў забыцца пра Бога ды захацеў цешыцца незалежна ад Яго. Гэта немажліва ў духоўным свеце, дзе ўсё будуецца вакол Бога і складаецца з дачыненняў з Ім.

Другая задача гэтага свету – дапамагчы шукальнікам праўды вярнуцца дамоў, да Бога, у духоўны свет, расчараваўшыся ў сваіх ілюзорных поспехах і незалежнасці.

Хто такія крышнаіты. Пытанні і адказы
Падрыхтаваў Садху-бхушана дас, снежань 2022
Навігацыя: