Лэдзі і джэнтльмены! Калі ласка, прыміце мае віншаванні з новым 1969 годам і багаславенні Шры Крышны, Вярхоўнай Асобы Бога за тое, што вы ласкава прымаеце ўдзел у гэтым радасным супольніцтве свядомасці Крышны.
Свядомасць Крышны – гэта мастацтва змены нашага сэрца праз ачышчэнне ад пылу матэрыяльных жаданняў. Мы не можам спыніць жадаць, таму што мы – жывыя істоты, і жадаць – гэта неад’емны складнік нашага існавання. Але мы можам ачысціць нашыя жаданні. Цяпер нашыя жаданні знаходзяцца ў хваравітым стане, і лячэнне жадання – гэта правільнае рашэнне. Вось такім чынам мы счышчаем пыл аблуд.
Мы нікому не гаворым спыніць займацца тым, чым ён займаецца цяпер. Мы проста рэкамендуем чалавеку выконваць гэтыя абавязкі ў свядомасці Крышны.
Свядомасць Крышны – гэта моцная аснова для беспасярэдняга ўсведамлення Бога, з дапамогай простага метаду спявання Святога Імя Крышны. Збітыя з панталыку сляпымі лідэрамі, іхныя паслядоўнікі, самі сляпыя, не могуць дасягнуць жаданага поспеху. І вось тут існуе метад, званы свядомасцю Крышны, які прапануецца беспасярэдне Крышнам. І настаўленні гэтыя ясна выкладзеныя ў «Бхагавад-гіце».
Гэты рух свядомасці Крышны ёсць вялікім мастацтвам жыцця, вельмі лёгкім і ўзнёслым. Гэты рух свядомасці Крышны дае вам усё, што вы жадаеце, без усялякіх штучных намаганняў з вашага боку. Ён поўны трансцэндэнтных фарбаў і трансцэндэнтнай асалоды.
Як мы робім гэтую дзейнасць у свядомасці Крышны? Мы спяваем, танцуем, частуемся, размаўляем пра філасофію, якую мы атрымалі праз ланцуг аўтарытэтнай вучнёўскай пераемнасці. І таму гэта дае нам усё, што мы хочам. Пры гэтым нам не трэба штучна змяняць нашы натуральныя схільнасці.
Гэтую свядомасць вы ўжо маеце. Але цяпер гэта брудная свядомасць, і зараз нам трэба ачысціць яе ад усяго бруду і зрабіць яе чыстай свядомасцю Крышны, выконваючы прыемны працэс спявання слаўнага імя Госпада. Харэ Крышна.