img

Шрыла Прабхупада: Так, на шмат якія пытанні сучасная адукацыя не дае адказу. «Навошта я прыйшоў сюды? Які ў гэтым сэнс?» На гэтыя пытанні трэба даваць дасканалыя адказы. Таму Веды даюць наказ: тад-віджнянартхам са гурум эвабхігаччхет – каб знайсці адказы на ўсе гэтыя пытанні, чалавек павінен звярнуцца да сапраўднага духоўнага настаўніка.

 

М-р О’Грэдзі: А калі яго няма? Што калі нам скажуць, што містар Ніксан – сапраўдны духоўны настаўнік? Што тады рабіць?

 

Шрыла Прабхупада: Не, не. (Смяецца.) Сапраўдны духоўны настаўнік павінен адпавядаць пэўным патрабаванням. Вы пачулі толькі адзін радок верша. Хто такі духоўны настаўнік? Пра гэта гаворыцца ў наступным радку: шротрыйам брахма-ніштхам. Слова шротрыйам тычыцца да таго, хто пачуў пасланне з такой жа праўдзівай крыніцы. Духоўны настаўнік – гэта той, хто прыняў пасланне ад іншага кваліфікаванага духоўнага настаўніка. Гэта падобна таму як адзін медык атрымвае медычныя веды ад іншага медыка. Сапраўдны духоўны настаўнік таксама павінен належаць да ланцуга пераемнасці духоўных настаўнікаў. А першасным духоўным настаўнікам ёсць Сам Бог.

 

М-р О’Грэдзі: Так. Вядома.

 

Шрыла Прабхупада: Той, хто слухаў Бога, перадае гэтае ж навучанне сваім вучням. Калі вучань не перакручвае сэнсу навукі, ён ёсць сапраўдным духоўным настаўнікам. Такі наш метад. Мы атрымліваем настаўленні, слухаючы Крышну, Бога, і з Ягоных слоў разумеем, хто дасканалы. Альбо мы слухаем Ягонага прадстаўніка, які не супярэчыць Крышну і глыбока ўсвядоміў Ягонае вучэнне. Гэта не значыць, што мы кажам адно, а робім розныя глупствы. Той, хто так робіць, не можа быць духоўным настаўнікам.

«Навука самаўсведамлення». Пошукі крыніцы любові і прыгажосці.
Падрыхтаваў Садху-бхушана дас, студзень 2023
Навігацыя: