Так што не турбуйся. Імкніся штосілы, а прынясуць твае высілкі поспех ці няўдачу – няважна. Крышна абсалютны, таму ў свядомасці Крышны няма такой рэчы, як няўдача.
Усё, што мы робім, ёсць поспех. Усё, што чалавек робіць у матэрыяльным свеце, будзь ён хоць Ракфелер, ёсць няўдача, параза, таму што справы ягоныя не распасціраюцца далей за гэта цела. Яму невядома, што ў наступным жыцці ён можа стаць катом ці сабакам.
Але калі нам даводзіцца здзейсніць нейкае служэнне дзеля Крышны, то нават калі гэта служэнне здзяйсняецца не ў поўнай свядомасці Крышны, усякая, хай нават невялічкая, колькасць служэння не прападае дарма. Плёны ягоныя вечныя. І яны будуць працаваць. Нават калі чалавек робіць зусім невялікае служэнне, і нават калі ён робіць яго без вялікай ахвоты, усё ж у наступным нараджэнні яму гарантавана чалавечае цела і мажлівасць працягваць служэнне. Таму ў свядомасці Крышны і гаворкі быць не можа пра няўдачу. Мажлівы толькі поспех. Крышна кажа: «Мой адданы ніколі не загіне». Так што нам застаецца толькі шчыра імкнуцца, вось і ўсё.