Так, вядома, ты можаш надрукаваць маю размову падчас ранішняе прагулкі пра тое, што «жыццё паходзіць з жыцця», у выглядзе маленькае кніжкі. Гэтая дыскусія павінна шырока распаўсюджвацца, бо кожны разумны чалавек можа пераканацца, што нашая размова была строга навуковай і паказала так званых матэрыялістычных навукоўцаў, як махляроў. Так што надрукуй і пашыр як мага больш такіх кніг, гэта твая сапраўдная праца і асабісты поспех.