img

Адзінае: мы не павінны чакаць ніякай утопіі, нават у духоўным свеце. Дзе ёсць асобы, там непазбежна будуць і адрозненні, так што не трэба чакаць ніякай бездакорнай арганізацыі, тым больш, тут, у матэрыяльным свеце. Нават паміж гопі часам маецца зайздрасць, але гэтая зайздрасць духоўная, яе не варта разумець у свецкім сэнсе. Адна з якасцяў адданага палягае ў тым, што ён заўсёды вельмі цярпліва ставіцца да іншых людзей, таму я прашу вас проста цярпець упадак іншых людзей і заўсёды думаць пра сябе як пра таго, хто паў ніжэй за ўсіх. Такі пакорлівы настрой дасць вам права вельмі хутка развівацца ў свядомасці Крышны.

Шрыла Прабхупада
З ліста Ёргу і Ліндану Ламбэз
25 траўня 1972г., Лос-Анджэлес
Падрыхтаваў Садху-бхушана дас, травень 2023
Навігацыя: