img

Пры кожнай нагодзе Шрыла Прабхупада натхняў адданых друкаваць кнігі на ўсіх мовах. Калі Прабхупада сустракаўся з чалавекам, які зычліва ставіўся да свядомасці Крышны і які добра валодаў нейкаю моваю, ён тут жа прасіў гэтага чалавека перакладаць ягоныя кнігі.

Шрыла Прабхупада хацеў, каб ягоныя кнігі былі перакладзеныя на рускую, кітайскую, японскую, суахілі і ўсе іншыя мовы.

«Я вельмі натхнёны весткаю пра хуткае выданне японскіх перакладаў некаторых з маіх кніг, – пісаў ён у лісце да Судамы даса 19 лютага 1972 году, калі ў нас няма кніг і часопісаў, у чым жа тады нашая аўтарытэтнасць, і дзе аснова для пропаведзі?»

У іншым лісце Шрыла Прабхупада адзначае: «Людзей, якія гавораць па-кітайску, вельмі шмат, і туды варта ўкараняцца паступова, у першую чаргу з дапамогай пашырэння нашай літаратуры на кітайскай мове».

Як толькі Шрыла Прабхупада даведаўся, што малады кітайскі адданы, Яшомацісута дас, пераклаў на кітайскую тры часткі «Бхагавад-гіты як яна ёсць», ён напісаў, што варта неадкладна надрукаваць гэтыя часткі ў выглядзе невялікае кнігі.

«Наш сямейны бізнес»
Падрыхтаваў Садху-бхушана дас, травень 2023
Навігацыя: