О кароль, той, хто адмовіўся ад усіх матэрыяльных абавязкаў і цалкам знайшоў прытулак ля лотасавых стоп Мукунды (таго, хто даруе прыстанне ўсім), больш нікому нічога не вінен – ні паўбагам, ні вялікім мудрацам, ні звычайным жывым істотам, ні сваякам, ні чалавецтву, ні сваім продкам. А як усе згаданыя жывыя істоты ёсць неад’емнымі часцінкамі Вярхоўнага Госпада, таму, хто аддаўся служэнню Госпаду, няма патрэбы служыць кожнаму паасобна.