Душу немагчыма выявіць з дапамогаю матэрыялістычных навуковых метадаў, але калі слухаць аўтарытэтную асобу, тады яе (душу) можна зразумець. Гэты спадар расчараваны тым, што ніхто, як яму здаецца, не валодае ведамі пра душу, але гэта не адпавядае рэчаіснасці. Мы ведаем, што такое душа, як яна дзее, як яна перасяляецца з аднаго цела ў іншае, з адной планеты на іншую. Нашы веды ў найвышэйшай ступені навуковыя, і мы ў іх цалкам упэўненыя. Мы здольныя аспрэчыць кожны дагматычны аргумент, які супярэчыць гэтаму перакананню. Якім спосабам нам гэта ўдаецца? Уся справа толькі ў тым, што мы сваё разуменне грунтуем на ведах, атрыманых з аўтарытэтнае крыніцы, такой як Крышна ці Ягоны прадстаўнік.