Кожнае ўвасабленне Госпада мае пэўную місію, і гэтая місія заўсёды неардынарная, выканаць яе не пад сілу ніводнай іншай жывой істоце. Вярхоўная Асоба Бога, як і кожны з нас, мае разнастайныя жаданні. Часам Ён прыходзіць у матэрыяльны свет, каб выканаць нейкія з гэтых жаданняў, і гэта робіцца падзеяй сусветнага маштабу. Дзеі Госпада ў кожным Ягоным увасабленні заўсёды незвычайныя і велічныя.

 

Ён можа з’явіцца ў такім абліччы, у якім захоча – у абліччы чалавека (як Рамачандра), паўбога (Вамана) ці ўсякага іншага віду жыцця, нават у такім, які не існуе ў гэтым сусвеце (напрыклад, Нрысімха – паўчалавек-паўлеў). Але калі б Ён ні прыходзіў, Ягоныя дзеі не пакідаюць сумневаў, што гэта Сам Вярхоўны Госпад. Так, калі Госпаду захацелася паплаваць, Ён увасобіўся як рыба (Матс’я), а «басейнам» для Яго сталіся воды сусветнага патопу. А аблічча Курмы (чарапахі) Госпад прыняў таму, што Яму захацелася пачасаць спіну – пры гэтым спіну Яму часала залатая гара Мандара, адна з самых вялікіх і важкіх гор у Сусвеце.

 

Варахадэў таксама належыць да ліку такіх незвычайных увасабленняў. Госпад прыйшоў у выглядзе гіганцкага вепрука, і Ягоная місія цалкам адпавядала маштабу Ягоных гульняў – Ён падняў на Сваіх іклах Зямлю, якую дэманы апусцілі ў воды акіяна Гарбхадака. Гэты акіян цалкам запаўняе ўсю ніжнюю палову Сусвету. Вось як гэта было.

img

Даўным-даўно жыў на свеце дэман Хіраньякша. Ён быў малодшым братам Хіраньякашыпу. Ён зрабіў так, што Зямля паступова пачала апускацца ў воды сусветнага акіяна. Госпад Брахма, які стварыў сусвет, адчуваў сябе бездапаможным, ён не ведаў што рабіць! Нарэшце, ён адправіўся да Госпада Вішну і прыняў у Яго прыстанне. Калі Госпад Брахма медытаваў, з ягонае ноздры паўстаў маленькі вяпрук. Ён быў памерам з кончык ягонага носа. Маленькі вяпрук рос і рос, пакуль не запоўніў Сваім гіганцкім целам увесь сусвет. Ён голасна гыркаў. Усе паўбагі і святыя былі вельмі здзіўленыя і напалоханыя.

 

Госпад Брахма сказаў: «Цікава, хто гэта? Я думаю, што гэта Найвышэйшая Асоба Бога. Ён з’явіўся нам цудоўным спосабам». Гук Ягонага рыку быў вельмі салодкі і жыватворны. Госпад Брахма, Сваямбхува Ману і іншыя мудрацы, якія жылі на розных планетах, такіх як Джаналока, Тапалока і Сацьялока сталі спяваць адмысловыя ведыйскія мантры, каб ушанаваць Госпада. І Госпад Вішну з’явіўся, каб выратаваць Зямлю ад знішчэння.

 

Перад тым як увайсці ў ваду, Госпад узнёсся ў нябёсы і ўзмахнуў хвастом, валасы Госпада ўсталі станьгом на Ягоных плячах, і Ён стукнуў нагамі аблокі, так што яны разляцеліся ўва ўсе бакі. Ён быў вельмі прыгожы. Ягоныя іклы ззялі ярчэй, чым мільён сонцаў. Гэта быў Госпад Хары, Госпад Вішну, і гэта была Ягоная ліла, Ягоная Боская Гульня. Госпад Вараха скокнуў у акіян да ніжэйшых планетарных сістэм Расатала і падхапіў Зямлю. Акіян узмаліўся Госпаду Вараху: «О Найвышэйшы Госпад, калі ласка, абарані мяне!»

 

Тады Госпад падняў Зямлю з вады на Сваіх іклах ды змясціў яе на паверхні акіяна, дзе яна плавала раней. Тымчасам, дэман Хіраньякша напаў на Госпада з велізарнай булавой і іншай зброяй. Госпад Вараха забіў дэмана ў вадзе так, як кракадзіл забівае слана, хоць той і спрабаваў адбіць напор Госпада.

 

Убачыўшы гэта, мудрацы на чале з Брахмам канчаткова пераканаліся, што перад імі Сам Госпад, Вярхоўная Асоба Бога. З вялікай павагай мудрацы склалі Яму свае пачцівыя паклоны і ўзнеслі малітвы. Выслухаўшы звернутыя да Яго малітвы вялікіх мудрацоў, Госпад крануў Зямлю Сваімі капытамі ды паклаў яе на ваду. Tак Вярхоўная Асоба Бога, Госпад Вішну, абаронца ўсіх жывых істот, падняў Зямлю з акіянскіх глыбіняў і, паклаўшы яе на ваду, вярнуўся ў Сваю сядзібу.

 

Калі чалавек з верай і адданасцю слухае ці пераказвае гэты цудоўны аповед пра Госпада Варахадэва, Госпад, які знаходзіцца ў ягоным сэрцы, атрымвае велізарнае задавальненне. Tой, хто здолеў дагадзіць Вярхоўнай Асобе Бога, дасягнуў усяго. Устаўшы на трансцэндэнтны ўзровень, чалавек усведамляе мізэрнасць усіх іншых дасягненняў. Госпад, які знаходзіцца ў сэрцы кожнай жывой істоты, Сам узводзіць на вяршыню дасканаласці таго, хто заняты трансцэндэнтным любоўным служэннем Яму. Хто, апроч тых, хто не ёсць людзьмі, можа існаваць у гэтым свеце, не імкнучыся да дасягнення найвышэйшае мэты? Хто адмовіцца ад нектару аповедаў пра дзеі Асобы Бога – нектару, які здольны пазбавіць чалавека ад усіх матэрыяльных пакут?

Шры Варахадэў Бхагаван кі, джай!
Падрыхтаваў Садху-бхушана дас, люты 2023
Навігацыя: