Матэрыялісты хочуць рабіць разнастайныя грахі, аднак ніхто не можа і пальцам паварушыць без дазволу Вярхоўнай Асобы Бога.
Дык чаму ж Бог дазваляе людзям грашыць? На самай рэчы Ён не хоча, каб жывыя істоты грашылі, і таму Ён як голас сумлення заклікае іх унікаць граху. Але калі жывая істота цвёрда мае намер рабіць грахі, Вярхоўны Госпад дазваляе ёй дзейнічаць і несці адказнасць за свае ўчынкі (маттах смрыцір джнянам апоханам ча).
Здзейсніць якое-колечы дзеянне без дазволу Госпада немажліва, але Ён такі літасцівы, што, калі абумоўленыя душы ўпарцяцца ў сваім жаданні, Ён дазваляе ім дзейнічаць на ўласны страх і рызыку.