25 лютага 1943 году нарадзіўся знакаміты Джордж Харысан. У 1970 годзе ён ахвяраваў ІСККОН сродкі на выданне кнігі «Крышна, Вярхоўная Асоба Бога» («Крыніца вечнай асалоды»), якая расказвае пра гульні (дзеі) Госпада Крышны, з каментарамі Шрылы Прабхупады. Варта згадаць ягоныя словы з прадмовы да кнігі.
Усе шукаюць КРЫШНУ. Некаторыя не разумеюць гэтага, але і яны шукаюць Яго. Крышна – Бог, крыніца ўсяго існага, прычына ўсяго, што ёсць, было ці некалі будзе. БОГ бязмежны, таму ў Яго шмат імёнаў. Алах-Будда-Ягова-Рама: усе яны – Крышна, усе яны ёсць АДНО. Бог не абстракцыя: Ён мае безасабовы і асабовы аспекты; Ён вярхоўны, вечны і поўны ведаў, і Ён – асоба. Як кропля вады мае тыя ж якасці, што і акіян вады, гэтак і наша свядомасць валодае якасцямі свядомасці Бога... Але праз тое, што мы атаясамляем сябе з матэрыяльнай энергіяй і прывязаны да яе (да фізычнага цела, пачуццёвых асалод, матэрыяльнай уласнасці, эга і іншага), наша сапраўдная трансцэндэнтная свядомасць пакрылася брудам і, падобна пыльнаму люстэрку, не здольна паказваць чыстае адлюстраванне. За мноства жыццяў наша сувязь з часовым узрасла. Гэта тленнае цела – мяшок з костак і плоці – мы памылкова прымаем за нашу сапраўдную існасць. Мы пагадзіліся з тым, што гэтыя часовыя варункі канчальныя. Ува ўсе вякі вялікія святыя былі жывым сведчаннем таго, што вечнае богаўсведамленне можа адрадзіцца ўва ўсіх душах. Кожная душа з сваёй прыроды боская. У «Бхагават-гіце» (6.28) Крышна кажа: «Дасягнуўшы поўнага самавалодання і свабоды ад матэрыяльнага агіддзя, ёг знаходзіць найвялікшае, дасканалае шчасце ў судотыку з Найвышэйшай Свядомасцю». Ёга (навуковы метад спазнання Бога і свайго Я) дазваляе чалавеку ачысціць сваю свядомасць, назаўжды ахаваць сябе ад бруду і наблізіцца да Дасканаласці, поўнай ведаў і асалоды. Калі БОГ існуе, я хачу ўбачыць Яго. Бессэнсоўна верыць у нешта без довадаў. Свядомасць Крышны і медытацыя – гэта метады, з дапамогай якіх можна навучыцца напраўду ўспрымаць Бога. Вы напраўду можаце бачыць, чуць Яго, гуляць з Ім. Мажліва, гэта гучыць неверагодна, але Ён напраўду тут, напраўду з кожным з вас.
Існуе шмат шляхоў ёгі – раджа, г’яна, хатха, крыя, карма, бхакці, якім вучаць настаўнікі кожнага з гэтых метадаў. Свамі Бхакціведанта – як кажа і ягоны тытул – ёсць бхакці-ёгам, які ідзе шляхам адданасці.
Служачы Богу кожнай сваёй думкай, словам і справай, спяваючы Ягоныя святыя імёны, адданы хутка развівае ў сабе свядомасць Бога. Паўтараючы:
вы несумненна дасягнеце свядомасці Крышны. (Не верыце – праверце!) Я прашу вас скарыстацца кнігамі пра Крышну і паглыбіцца ў іхны змест. Я таксама прашу вас прызначыць сабе, нарэшце, спатканне з Богам з дапамогай працэсу самавызвалення, які называецца ёгай (яднаннем), і тым самым ДАЦЬ СВЕТУ ШАНЕЦ.