Парампара і сампрадая

img

Найважнейшая ўмова існавання рэлігійнае традыцыі – гэта той механізм, з дапамогай якога перадаюцца духоўныя веды і забяспечваецца іхная захаванасць. Такім механізмам у вайшнаўскай традыцыі выступае духоўная пераемнасць – парамапара.

 

Парампара (літаральна «ад аднаго да другога») – разгортка традыцыі ў часе. Гэта ланцужок, што ідзе з глыбіні стагоддзяў, звёнамі якога служаць рэлігійныя настаўнікі, якія жылі адзін пасля аднаго. Кожны наступны ў гэтым ланцугу быў вучнем папярэдняга, такім парадкам, праз сувязь настаўнік-вучань і перадаваліся веды. Пра значэнне парампары гаворыцца ў «Бхагавад-гіце» (4.2): «Гэтая вялікая навука перадавалася праз ланцуг вучнёўскай пераемнасці, і яе спасцігалі святыя каралі». Гэтая сістэма дазваляе захоўваць спрадвечнае разуменне святых тэкстаў, нягледзячы на велізарныя прамежкі часу, якія раздзяляюць нас ад іхнага ўзнікнення. Парампара забяспечвае дыяхроннае адзінства традыцыі, а таксама ейную «пазачасавасць» адносна сітуацыі навакольнага свету, якая рэгулярна змяняецца. Для таго, каб выключыць магчымасць скажэнняў, усе звёны парампары, г. зн. носьбіты і перадавальнікі ведаў, павінны валодаць духоўнай дасканаласцю і ўзнёслымі маральнымі якасцямі.

 

Іншае важнае паняцце, якое мае дачыненне да традыцыі і ахоплівае яе ў дыяхронна-сінхронным адзінстве – сампрадая. Сампрадая – гэта лучнасць вучэння, культу і духоўных практык, якія маюць адзін выток, а таксама іхных носьбітаў. Сампрадая ёсць адзінствам гэтых элементаў, якое ўвабрала ў сябе ўсю мінулую традыцыю і прэзентуе яе ў сучаснасці. У паняцце сампрадаі ўваходзіць ейнае суаднесенасць з іншымі рэлігійнымі ды філасофскімі школамі, а таксама здольнасць, застаючыся «па-за часам», заўсёды быць жывою крыніцаю духоўнага ведання і прыстаннем для шукальнікаў Праўды.

Падрыхтаваў Садху-бхушана дас, снежань 2022
Навігацыя: