Дзень з'яўлення Бхагавад-гіты!

img

Трэцяга снежня (у гэтым годзе) адзначаецца Дзень з’яўлення Бхагавад-гіты! Так, нічога дзіўнага)), Бхагавад-гіта таксама мае свой асабісты дзень нараджэння!

 

Увогуле, гэта дзень памятання пра тое як Госпад Шры Крышна расказаў Шрымад Бхагавад-гіту Свайму дарагому адданаму Арджуну ў святым месцы Джйоцісар Ціртха пасярод войск Куру і Пандаваў на полі Курукшэтры.

 

Традыцыйна ў гэты дзень адданыя чытаюць Бхагавад-гіту з раніцы да наступнага дня, праводзяць цырымонію араці Бхагавад-гіце і Крышну з Арджунам на калясніцы, прапануюць свяцільні, чытаюць шлокі і вершы.

 

Распаўсюд Бхагавад-гіты ў гэты дзень таксама вельмі спрыяльнае дзеянне.

 

Мы ў сваю чаргу прапануем вашае ўвазе новы, адрэдагаваны электронны пераклад «Бхагавад-гіты як яна ёсць» на беларускую мову. Скарыстаймася ж на карысць усімі ведамі, якія нясе гэтая цудоўная размова Шры Крышны і Арджуны! Цяпер і на роднай мове!

02.12.2022
Навігацыя: