Панча-таттва

Advaita-Nityananda-Chaitanya-Gadadhara-Srivasa

img

Панча-таттва (санскр. पञ्चतत्त्व, pañca-tattva) – пяць элементаў, існасцяў.

У гаўдыя-вайшнавізме тэрмін Панча-таттва выкарыстоўваецца для пазначэння пяці праяў Госпада, якія ўвасобіліся на зямлі пад канец XV стагоддзя. Гэта былі асноватворцы гаўдыя-вайшнавізму: Чайтанья Махапрабху і Ягоныя чатыры найблізкія паплечнікі:

 

Чайтанья Махапрабху – супольнае ўвасабленне Радхі і Крышны. Імя Гаўранга ёсць вытворным ад санскрыцкага тэрміна «гаўранга» – «які мае залатое цела». Злучэнне «гаўра»: белы, жаўтлявы, чырванаваты і «анга»: канцавіна, частка; цела. Гаўранга – гэта імя Крышны ў літаратуры Пуранаў. У гаўдыя-вайшнавізме імя Чайтанья Махапрабху ўважаецца за ўвасабленне Крышны. У рамках традыцыі гаўдыя-вайшнавізму таксама прынята спасылацца на залаты колер скуры Чайтаньі Махапрабху. Чайтанья Махапрабху нарадзіўся ў Маяпуры, Заходняя Бенгалія, у 1486 годзе.

 

Ніцьянанда – увасабленне Баларамы. Ніцьянанда – сябар і спадарожнік Чайтаньі Махапрабху. Яны часта згадваюцца разам, як Гаўра-Нітай ці Німай-Нітай. Ніцьянанда ўважаецца за самае міласцівае ўвасабленне Вярхоўнай Асобы Бога.

 

Адвайта Ачар’я – супольнае ўвасабленне Вішну і Шывы (Харыхара). Адвайта Ачар’я маліўся цягам некалькіх месяцаў Шалаграму-шылу святым лісцем Туласі і вадой Гангі. У выніку ягоныя малітвы былі пачуты – у свет прыйшоў Чайтанья Махапрабху.

 

Гададхара Пандыт – увасабленне ўнутранай энергіі Крышны «хладыні-шакці». Гададхара Пандыт – блізкі паплечнік Чайтаньі Махапрабху, правёў з Ім вялікую частку жыцця. У наступным жыцці ён прыняў пасвячэнне ад Пундарыкі Відзьянідхі на просьбу Чайтаньі Махапрабху. У багаслоўі гаўдыя-вайшнавізму Гададхара ёсць чальцом Панча-таттвы, у межах якой ён уважаецца за аватару Радхарані і гопі Лаліты, або камбінаваным увасабленнем абедзвюх.

 

Шрываса Тхакур – блізкі спадарожнік Чайтаньі Махапрабху і чалец Панча-таттвы. Шрываса Тхакур разумеецца як «татастха-шакці», памежная энергія Бхагавана, увасабленне Крышны. Адданыя, якія славяць Шрываса Тхакура, апісваюцца як «часткі» трансцэндэнтнага цела Шры Чайтаньі Махапрабху (вочы, вушы, рукі, дыск / чакры, і г. д.). Усе яны бралі ўдзел у Ягоных трансцэндэнтных гульнях і спрыялі пашырэнню свядомасці Крышны, санкіртана-яг’і. З іншага боку, Шрываса гэта таксама і Нарада – вечны трансцэндэнтны спадарожнік Госпада Крышны. Шрываса вывучаў Шрымад-Бхагаватам разам з Адвайтам Ачар’ем, які быў у той час у Навадвіпе. Яны пакланяліся Крышну, які, у адказ на іхныя малітвы, з’явіўся як Чайтанья Махапрабху і навярнуў многіх атэістаў і іншых, хто былі супраць чыстага адданага служэння, і абярнуў іх у Сваіх дарагіх адданых.

 

Панча-таттва мантра:

шры-крышна-чаітанйа прабху ніцьянанда

шры-адвайта гададхара

шрывасадўі-гаўра-бхакта-врында

З кнігі Шры Чайтанья Чарытамрыта Адзі ліла ч. 7
А.Ч. Бхакціведанта Свамі Прабхупада
Падрыхтаваў Садху-бхушана дас, чэрвень 2023
Навігацыя: