img

Звычайна людзі марнуюць сваё жыццё на ўпрыгожанне мёртвага цела і зусім не зважаюць на вечную душу ўнутры. Нашая пазіцыя абсалютна процілеглая: мы надаём больш часу духоўнаму жыццю і прымаем ад матэрыяльнага свету толькі самае патрэбнае. Гэта робіць жыццё дасканалым. Гэта ведыйскі спосаб жыцця. Мы не адпрэчваем і не прымаем нічога ўсляпую, але разглядаем усё ў святле нашага Руху свядомасці Крышны. Усё, што спрыяе свядомасці Крышны, мы прымаем, а ўсё, што неспрыяльнае, мы адпрэчваем: анукуласйа санкалпах пратыкулйам-віварджанам.

Шрыла Прабхупада
Ліст да Тушты Крышны Махараджы, 23 жніўня 1976
Падрыхтаваў Садху-бхушана дас, чэрвень 2023
Навігацыя: