img

«Крышна – знаўца самых разнастайных і дзіўных моваў. Ён праўдзіва і прыемна гаворыць. Ён красамоўны, адукаваны, мудры і геніяльны» (ЧЧ, Мадх’я, 23.71).

«Рупа Госвамі кажа, што бліскучым знаўцам моваў называюць таго, хто валодае мовамі розных краін, асабліва санскрытам, мовай, на якой гавораць у гарадах паўбагоў, а таксама іншымі мовамі свету, уключаючы і мовы жывёлы. З гэтага сцверджання вынікае, што Крышна мог размаўляць нават на мове жывёлы. Пажылая жанчына з Врындавана, якая жыла ў тыя часы, калі Крышна паказваў там Свае гульні, аднойчы са здзіўленнем заўважыла: «Можна толькі дзівіцца, бачачы, як Крышна, які завалодаў сэрцамі ўсіх дзяўчат Враджабхумі, размаўляе на мове Враджабхумі з гопі, на санскрыце – з паўбагамі, а на мове жывёлы – нават з каровамі ды буйваламі! Апроч таго, Крышна дасканала валодае моваю, на якой гавораць у правінцыі Кашмір, моваю папугаяў і іншых птушак, а таксама іншымі самымі распаўсюджанымі мовамі!» Яна пыталася ў гопі, якім спосабам Крышна дамогся такой дасканаласці ў валоданні гэтулькімі мовамі».

«Нектар адданасці», А.Ч. Бхакціведанта Свамі Прабхупада
Падрыхтаваў Садху-бхушана дас, сакавік 2023
Навігацыя: