Гэтак, веды азначаюць, што мы можам зразумець, што гэта «маё цела», а не «я – цела». Не гэтая недарэчнасць. Ніхто не кажа: «Я – гэта цела», кажуць: «Маё цела». Гэта веды. Але гэтыя нягоднікі, нягоднікі сучаснага веку кажуць: «Я – цела». «Я ёсць гэтым целам». Хто ты такі? «Я ёсць гэтым целам». Што цябе цікавіць? «Цяпер усё, што цікавіць маё цела». Яны не «я – цела», тым не менш, іх цікавіць усё, што звязанае з целам. Ёсць тысячы дзяўчатаў, кабетаў, але ёсць адная кабета, з якой мяне злучаюць мае целавыя дачыненні, гэта мая жонка. Гэта маё. І з гэтага спалучэння з’яўляецца дзіцё, «маё дзіцё». Такім парадкам, «мая хата», «мая ўласнасць», «маё цела», «мой сваяк», «мой сябар», «мой брат», «мая нацыя», маё, маё, маё, маё. Але нягоднікі не разумеюць, што «мая» філасофія пачалася з цела, якім я не ёсць. Гэта веды. Гэта называецца брахма-г’яна, калі нехта разумее гэтую простую рэч, што «я не ёсць целам»…