***
Тое, што адданы слабы цяпер, не азначае, што ён будзе такім заўсёды. Маленькі саджанец, які спачатку агароджаю бароняць ад коз, можа вырасці ў гіганцкае дрэва, да якога будуць прывязваць сланоў.
***
Нават калі адданы лічыць сябе моцна апаганеным і не бачыць прагрэсу ў сваёй духоўнай практыцы, ён не павінен падаць духам. Ён мае разумець, што такі стан рэчаў у Калі-югу. І акурат таму ў гэты век Крышна зрабіў Сябе даступным у форме святога імя. Крышна цудоўным спосабам дапамог многім адданым, якія, здавалася б, не мелі ніякіх шанцаў, але, нягледзячы ні на што, працягвалі цярпліва і з верай паўтараць Ягонае святое імя.
***
Хоць жыццё ў сучасным свеце поўнае цяжкасцяў і пакут, адданыя, не зважаючы на гэта, павінныя захоўваць пазітыўны настрой і працягваць служыць Крышну. І ні ў якім разе не траціць духу, бо ў «Бхагавад-гіце» Крышна тлумачыць, што той, каго адольвае скруха, не можа прасоўвацца духоўна.
***
Уяўныя няўдачы і нават цяжкія выпрабаванні ідуць толькі на карысьць адданаму, які бачыць у іх праяву літасці Крышны і шчыра верыць, што тым самым Крышна жадае дапамагчы яму. Пры гэтым ён, не зважаючы на акалічнасці, не губляе спакою, упэўненасці і духу.