img

У «Бхакці-расамрыта-сіндху» Шрыла Рупа Госвамі дае настаўленні пра тое, як трэба прымаць духоўнага настаўніка і будаваць свае стасункі з ім.

Чалавек, які жадае дасягнуць духоўнай дасканаласці, павінен перадусім знайсці сапраўднага духоўнага настаўніка, а потым уважліва слухаць ягоныя настаўленні і імкнуцца іх выконваць. Так здзяйсняецца абмен служэннем паміж духоўным настаўнікам і вучнем.

Сапраўдны духоўны настаўнік ці святы чалавек заўсёды гатовы дапамагчы людзям, якія звярнуліся да яго, у іхных духоўных пошуках. Знаходзячыся пад уладай ілюзіі, маі, мы забыліся пра свой першачарговы абавязак – свядомасць Крышны, таму святы чалавек заўсёды жадае толькі аднаго – каб кожны з нас таксама стаўся святым.

Святы чалавек бачыць сваю місію ў тым, каб абудзіць свядомасць Крышны ў кожным, хто забыўся Бога.

ШБ 3.22.7
Падрыхтаваў Садху-бхушана дас, красакавік 2023
Навігацыя: