На сённяшні час усе тэксты (кнігі) сучаснага перакладу знаходзяцца на дапрацоўцы (удасканаленні):
1) Бхагавад-гіта як яна ёсць;
2) Дасканалыя пытанні – Дасканалыя адказы;
3) Лёгкае падарожжа да іншых планет;
4) Дасканаласць ёгі;
5) Пасланне Бога;
6) Жыццё паходзіць з жыцця;
7) Нектар настаўленняў;
8) Прабхупада – біяграфія.
У новай рэдакцыи 2024 году прапануем «Шры-Ішапанішад».
Таксама ў 1992 годзе былі першыя пераклады кніг Шрылы Прабхупады на беларускую мову. Прапануем іх вашай увазе...
…
Мэта праекта – распаўсюджванне навукі свядомасці Крышны. Вядома, што ў век Калі, эпоху, у якой мы жывём, людзі не надта цікавяцца пытаннямі душы. Іх больш хвалюе эканамічнае, палітычнае, грамадскае ды іншае развіццё. Аднак справа ў тым, што без духоўнага складніка ўсе гэтыя, бясспрэчна, важныя і патрэбныя часткі нашага супольнага існавання ніколі не прывядуць нас ні да гармоніі, ні да якога-кольвек станоўчага выніку. На санскрыце, мове старажытных ведыйскіх пісьмаў, гэта называецца чарвіта чарвананам – «жаванне перажаванага», або пошукі нейкай асалоды там, дзе яе няма. Чалавеку, у адрозненне ад жывёлы, даецца розум, якім ён можа скарыстацца як на карысць сабе, так і на шкоду. Паспрабаваць зразумець, чаму я апынуўся ў такім становішчы, што ёсць сапраўдным дабром і што трэба рабіць, каб стаць шчаслівым, – менавіта да гэтага заклікаюць старажытныя Веды. Упершыню ў такім шырокім маштабе ў краінах Захаду яны з’явіліся ў выглядзе перакладаў з санскрыту і каментароў Яго Боскай Міласці А.Ч. Бхакціведанты Свамі Прабхупады.
…
Заўвагі па праекту дасылайце, калі ласка, на info@gita.by.