«Часам Госпад можа быць жорсткiм з намi – з нашага матэрыяльнага пункта гледжання. Напрыклад, Балi Махарадж быў прынiжаны Госпадам у прысутнасцi ўсiх ягоных слуг i жонкi. Прычым гэта адбылося ўжо пасля таго, як Балi Махарадж аддаўся Госпаду. Госпад працягваў яго караць. Адзiн з аспектаў аддання сябе палягае ў тым, што мы не чакаем справядлiвасцi. Справядлiвасць – гэта якасць, якая мае каштоўнасць у сучасным грамадстве, асаблiва ў юрыспрудэнцыi. Але калi ў адданым служэннi заўсёды ўсё будзе справядлiва, як Госпад зможа праверыць нашую веру, цвёрдасць нашага характару, i нашую праўдзівую матывацыю. Нярэдка Крышна памяшчае нас у сітуацыю, якая выглядае зусiм несправядлiва, каб паглядзець, «з чаго мы зробленыя»? «Сканда Пурана» апавядае, што сандалавае дрэва вылучае пах сандалавае пасты толькi тады, калi вы будзеце церцi кавалачак сандала аб камень. Калi Крышна бярэ свайго адданага i трэ яго аб камень складаных жыццёвых сiтуацый, адданы вылучае шаранагацi, а не адданы адразу пачынае ўзбурацца: «Гэта не справядлiва»! Гэта азначае, што мы не прайшлi выпрабаванне, не здалi экзамен! Мы бачым, што з намi не заўсёды абыходзяцца справядлiва. Вось тут i патрэбная вера! Калi б з намi заўсёды абыходзiлiся справядлiва, то з часам нашае служэнне здзяйснялася б аўтаматычна, без глыбокага ўсведамлення i цноты».