«…Такім чынам, мы прыдумалі мноства розных відаў любові, у якіх не знаходзіцца месца Богу. У гэтым наша бяда. Як толькі мы прамаўляем імя Бога, людзі кажуць: «Ох, едзьце ў Калькуту. Тут не трэба гэта казаць». Такі стан рэчаў. Людзі адчуваюць моцную непрыязь. Нашы шастры кажуць, што калі вы забываеце Бога, калі вы перастаяце быць рэлігійным… Быць рэлігійным, значыць стаць адданым Бога. Вось што такое рэлігія, вельмі проста. Рэлігія гэта не рытуальныя цырымоніі, як некаторыя кажуць: «Гэта мая рэлігія, у нас вось такія рытуалы. Ваша рэлігія мае свае рытуалы». Гэтыя рытуалы могуць адрознівацца ў залежнасці ад часу, ад людзей, ад краіны, ад клімату. Могуць быць нейкія невялікія адрозненні. Як, напрыклад, наша ежа. Нехта есць адно, а іншы есць другое, але сам працэс з’ядання ежы і атрымання карысці ад гэтага працэсу аднолькавы для ўсіх, розніцы няма. Так, вы можаце вызнаваць хоць якую рэлігію, гэта няважна. Вы можаце стаць хрысціянінам. Можаце стаць індусам, можаце стаць будыстам, можаце стаць сікхам ці кім заўгодна. Існуе сотні і тысячы розных рэлігій, гэта няважна. Але крытэр у тым, ці навучыліся вы любіць Бога. Вось крытэр праўдзівасці рэлігіі. Такі крытэр. І маецца тлумачэнне.

Калі вы навучыліся любіць Бога, то зусім няважна, якую рэлігію вы вызнаеце. Бхагаватам вельмі ліберальная. Там не гаворыцца: «Калі вы кіруецеся рэлігіі індусаў ці калі вы кіруецеся вось такой рэлігіі, дык толькі тады вы зможаце зразумець Бога». Не. Можаце вызнаваць усякую рэлігію, не мае значэння. Але крытэр вашай рэлігійнасці ў тым, ці прасоўваецеся вы ў развіцці сваёй любові да Бога…»

Шры Шрымад А.Ч. Бхакціведанта Свамі Прабхупада
Лекцыя па Шрымад-Бхагаватам 1.2.6
(12 лістапада 1973, Дэлі)
Падрыхтаваў Садху-бхушана дас
Навігацыя: