Знакаміты верш з Першай песні «Шрымад-Бхагаватам». Спадзяюся, некалі прыйдзе той час, калі мы зможам чытаць гэты трансцэндэнтны твор і па-беларуску. Дык хай жа Госпад пачуе нашую малітву:

img

«О мой Госпад Шры Крышна, сын Васудэвы, о ўсёпранікальная Асоба Бога, я паважліва схіляюся перад Табою. Я медытую на Госпада Шры Крышну, бо Ён – Абсалютная Праўда і спрадвечная прычына ўсіх прычын стварэння, захавання і разбурэння праяўленых сусветаў. Проста і ўскосна Ён усведамляе ўсе праявы, і Ён незалежны, бо не існуе іншае прычыны, апроч Яго. Менавіта Ён спачатку ўклаў веды ў сэрца Брахмаджы, першай жывой істоты. Нават вялікія мудрацы і паўбагі ўведзеныя Ім у аблуду, падобна таму, як чалавека збівае з панталыку зманлівая выява вады ў агні ці сушы на вадзе. Толькі дзякуючы Яму матэрыяльныя сусветы, часова праяўленыя ўзаемадзеяннем трох гун прыроды, падаюцца праўдзівымі, хаця на самай рэчы яны нерэальныя. Таму я медытую на Яго, Госпада Шры Крышну, які вечна знаходзіцца ў трансцэндэнтнай сядзібе, якая заўсёды вольная ад ілюзорных выяў матэрыяльнага свету. Я медытую на Яго, бо Ён – Абсалютная Праўда».

Падрыхтаваў Садху-бхушана дас, 25.07.2022
Навігацыя: