1. Першапачаткова была адзіная Веда. Каля пяці тысяч гадоў таму мудрэц В’ясадэва падзяліў яе на чатыры Веды («Рыг», «Яджур», «Сама» і «Атхарва-веда»), для таго каб нават ня вельмі разумныя маглі зразумець яе. В’ясадэва быў увасабленьнем Бога, надзеленым пэўнымі паўнамоцтвамі. Ён таксама прыняў на сябе місію распаўсюджваньня ведычнай мудрасьці, напісаўшы васемнаццаць Пуранаў, «Махабхарату» і «Веданта-сутру». Але тым ня менш ён ня быў задаволены сваёй працай. Таму пад кіраўніцтвам свайго духоўнага настаўніка Нарады Муні ён напісаў «Шрымад-Бхагаватам», які зьяўляецца «сьпелым плодам мудрасьці Ведаў».
2. «Бхагавад-гіта» шырока вядомая ва ўсім сьвеце. Яна лічыцца квінтэсэнцыяй ведычнай філязофіі. У ёй зьмяшчаюцца сьвятыя настаўленьні, дадзеныя Вярхоўнай Асобай Бога, Госпадам Крышнам, Свайму адданаму Арджуне на полі бітвы Курукшэтра. У гэтых настаўленьнях Госпад Крышна дае апісаньне дасканалага шляху самапазнаньня.
Першапачаткова напісаная на санскрыце, «Бхагавад-гіта» перакладзена амаль на ўсе мовы сьвету (існуе больш за шэсьцьсот перакладаў толькі на ангельскую), але «Бхагавад-гіта як яна ёсьць» Яго Боскай Міласьці А.Ч. Бхакціведанты Свамі Прабхупады стала першым ангельскім перакладам «Бхагавад-гіты», напісаным чыстым адданым Госпада з сапраўднага ланцуга вучнёўскай пераемнасьці духоўных настаўнікаў. Таму «Бхагавад-гіта як яна ёсьць» перадае вучэньне Госпада Крышны без аніякіх скажэньняў і ўласных інтэрпрэтацыяў.
3. Баньян – сьвятая індыйская смакоўніца (ficus religiosa). Ейныя галіны пускаюць атожылкі, якія даходзяць да зямлі, даюць карані і так падтрымліваюць бацькоўскія галіны.
4. «Шрымад-Бхагаватам» – адна з васемнаццаці Пуранаў, часам называная «бездакорнай Пуранай». Створаны пяць тысяч гадоў таму Шрылам В’ясадэвам, ён па сутнасьці зьяўляецца першапачатковым камэнтаром да «Веданта-сутры», напісаным самім яе аўтарам, і ўяўляе сабой «вяршкі» ўсёй ведычнай літаратуры. Шрыла Прабхупада спасылаецца на верш з Другой песьні «Бхагаватам» (2.3.19): «Людзі, падобныя да сабакаў, сьвіньняў, вярблюдаў і аслоў, усхваляюць тых, хто ніколі ня чуў пра трансцэндэнтныя гульні Госпада Шры Крышны, які вызваляе ад усякага зла».
5. Часам вельмі галодны чалавек падбірае на вуліцы выкінуты кавалак цукровага трысьнягу, у якім ужо не засталося цукровага соку, і жуе перажаваную іншым мякаць у надзеі адчуць на языку салодкі смак. Гэта называецца «перажоўваньнем жаванага».
6. Шрыла Бхакцівінода Тхакур (1838-1914) – адзін зь вялікіх ачар’яў, настаўнікаў сьвядомасьці Крышны, у ланцугу пераемнасьці духоўных настаўнікаў. Ягоны сын, Шрыла Бхакцісіддханта Сарасваці Госвамі Махараджа Прабхупада быў духоўным настаўнікам Яго Боскай Міласьці А.Ч. Бхакціведанты Свамі Прабхупады. Шрыла Бхакцівінода Тхакур напісаў шмат кніг пра навуку сьвядомасьці Кршны.
7. Ва ўзыходным працэсе спазнаньня чалавек імкнецца зразумець ісьціну з дапамогай асабістых назіраньняў і высноваў, а ў сыходным працэсе спазнаньня ён прымае ўказаньні з аўтарытэтнай крыніцы. Гэтыя два мэтады дасьледаваньня вядомыя, адпаведна, як індукцыя і дэдукцыя.
8. Пад «маім гуру махараджам» маецца на ўвазе духоўны настаўнік Шрылы Прабхупады, Шрыла Бхакцісіддханта Сарасваці Госвамі Махараджа.
9. «Гуру ўсяго сьвету».
10. Вайшнаў – адданы Госпада Вішну. Крышна – гэта першапачатковая форма Вішну, таму ўсе адданыя Крышны таксама зьяўляюцца вайшнавамі.
11. Рагхунатха дас Госвамі – адзін з шасьці Госвамі, бліжэйшых спадарожнікаў Шры Чайтаньі Махапрабху, на якіх быў ускладзены абавязак працягваць місію Госпада Чайтаньі па распаўсюджваньні сьвядомасьці Крышны ва ўсім сьвеце. Адрозьніваўся незвычайным аскетызмам.
12. «Той, хто дасягае гэтага трансцэндэнтнага веданьня, неадкладна спасьцігае Вярхоўны Брахман. Ён ніколі не смуткуе і ня мае ніякіх жаданьняў. Ён аднолькава ставіцца да ўсіх жывых істотаў. Такі чалавек атрымлівае права служыць Мне з чыстай любоўю і адданасьцю» (Бхагавад-гіта, 18.54).
13. Слова карма азначае «дзейнасьць». Пад законам кармы маюцца на ўвазе прычынна-выніковыя заканамернасьці, якія вызначаюць наступствы любой дзейнасьці жывой істоты. У самай агульнай фармулёўцы закон кармы зводзіцца да сьцьвярджэньня «што пасееш, то й пажнеш».
14. Малекулы ДНК зьяўляюцца носьбітамі спадчыннай інфармацыі ў жывой клетцы. Інфармацыя, запісаная ў іх, да некаторай ступені вызначае фізычную структуру цела жывой істоты.
15. Напаўбогі – гэта больш высокаразьвітыя, чым людзі, жывыя істоты, якія жывуць на вышэйшых плянэтах матэрыяльнага сусьвету.
16. «Няўдачлівы ёг пасьля многіх і многіх гадоў шчасьлівага жыцьця на плянетах, дзе жывуць праведныя істоты, нараджаецца ў сям’і дабрадзейных людзей або ў багатай арыстакратычнай сям’і» (Бхагавад-гіта, 6.41).
17. «Вярхоўны Госпад знаходзіцца ў сэрцы кожнага, о Арджуна, і накіроўвае блуканьні ўсіх жывых істотаў, якія нібы знаходзяцца ў машыне, створанай з матэрыяльнай энэргіі» (Бхагавад-гіта, 18.61).
18. Радхарані – вечная жонка Госпада Крышны і самая блізкая Ягоная адданая – зьяўляецца ўвасабленьнем унутранай духоўнай энэргіі Крышны, энэргіі асалоды.
19. Брахмастра – гэта астральная ядзерная зброя, якая ўжывалася ў ведычныя часы. Прыводзілася ў дзеяньне пры дапамозе паўтарэньня мантры.
20. Валмікі – вялікі мудрэц і навуковец, які напісаў «Рамаяну».
21. Госпад Чайтанья Махапрабху – вялікі сьвяты і рэлігійны рэфарматар. Паклаў пачатак сумеснаму сьпяваньню сьвятых імёнаў (маха-мантры Харэ Крышна) у пятнаццатым стагодзьдзі ў Бэнгаліі. Вайшнавы лічаць Яго ўвасабленьнем Крышны ў гэты век (Калі-югу), юга-аватарам.
22. Гэтыя чатыры сьвятыя гарады Індыі знаходзяцца на адлегласьці сотняў кілямэтраў адзін ад аднаго.
23. Назва царства Бога на санскрыце. Літаральна азначае «месца, дзе няма трывогаў».
24. Сорак тысяч сьветлавых гадоў складаюць больш за 235 квадрыльёнаў міляў.
25. Гопі – гэта дзяўчыны-пастушкі Врындавана, якіх зьвязваюць з Крышнам повязі трансцэндэнтнага каханьня.
26. Камса – найвялікшы дэман свайго часу, закляты вораг Крышны, які неаднаразова спрабаваў забіць Яго, але замест гэтага сам загінуў ад Ягонай рукі.
27. Путана – страшная дэманіца, якую Камса паслаў у Врындаван, каб забіць Крышну. Яна змазала свае грудзі атрутай і дала іх пасмактаць Крышне. Крышна, які ведаў пра намеры Путаны, разам з малаком высмактаў ейнае жыцьцё.