Бг. 8.26

श‍ुक्ल‍कृष्णे गती ह्येते जगत: शाश्वते मते ।
एकया यात्यनावृत्तिमन्ययावर्तते पुन: ॥ २६ ॥
шукла-кршне гаті хй эте
джагатах шашвате мате
экайа йатй анавріттім
анйайавартате пунах

Паслоўны пераклад

шукла — сьвятло; кршне — і цемра; гаті — шляхі (сыходу); хі — безумоўна; эте — гэтыя (два); джагатах — матэрыяльнага сьвету; шашвате — Ведаў; мате — згодна; экайа — адным; йаті — ідзе; анавріттім — каб не вярнуцца; анйайа — іншым; авартате — вяртаецца; пунах — ізноў.

Пераклад

Веды апісваюць два шляхі сыходу з гэтага сьвету: сьветлы й цёмны. Той, хто ідзе сьветлым шляхам, больш не вяртаецца сюды, той жа, хто ідзе ў цемры, будзе вымушаны вярнуцца.

Камэнтар

У сваім камэнтары да гэтага верша Шрыла Баладэва Відзьябхушана прыводзіць цытату з «Чхандог'я-ўпанішад» (5.10.3 – 5), якая дае аналягічнае апісаньне сыходу і вяртаньня жывое істоты. Тыя, хто са спрадвечных часоў займаецца кармічнай дзейнасьцю і філязофскімі пошукамі, вымушаныя ўвесь час перасяляцца з аднае плянэты на другую. Яны ня змогуць па-сапраўднаму вызваліцца з матэрыяльнага палону датуль, пакуль не аддадуць сябе Крышне.

Навігацыя галоўнага мэню