Але існуе іншая, вечная, нявыяўленая прырода – яна ляжыць па-за межамі матэрыяльнага сьвету, які альбо праяўляецца, альбо зьнікае. Гэтая вышэйшая прырода незьнішчальная. Калі ўсё ў матэрыяльным сьвеце разбураецца, яна застаецца некранутай.
Вышэйшая, духоўная энэргія Крышны зьяўляецца трансцэндэнтнай і вечнай. Яна не падвяргаецца зьменам, што адбываюцца з матэрыяльным сьветам, які з надыходам дня Брахмы праяўляецца, а з прыходам ягонае ночы разбураецца. Па сваіх уласьцівасьцях вышэйшая энэргія Крышны наўпрост супрацьлежыць матэрыяльнай прыродзе. Пра вышэйшую і ніжэйшую прыроду расказвалася ў сёмай частцы «Бхагавад-гіты».