Чалавек ніколі не павінен адмаўляцца ад выкананьня прадпісаных абавязкаў. Калі, уведзены ў зман, ён перастае выконваць іх, то гэта называецца безуважнасьцю ў гуне невуцтва.
Трэба адмовіцца ад дзейнасьці, скіраванай на задавальненьне матэрыяльных пачуцьцяў, але працягваць дзейнасьць, якая дапамагае духоўнаму разьвіцьцю: гатаваць для Вярхоўнага Госпада, прапаноўваць Яму ежу, а потым прымаць яе і гэтак далей. Гаворыцца, што чалавек, які адрокся ад сьвету (саннйасі), не павінен гатаваць для самаго сябе. Гатаваць для сябе яму нельга, але для Вярхоўнага Госпада можна і трэба. Падобна гэтаму, саннйасі можа правесьці вясельную цырымонію, калі гэта дапаможа ягонаму вучню ўмацавацца ў сьвядомасьці Крышны. Той, хто адмаўляецца ад такой дзейнасьці, знаходзіцца пад уплывам гуны невуцтва.