Бг. 18.60

स्वभावजेन कौन्तेय निबद्ध: स्वेन कर्मणा ।
कर्तुं नेच्छसि यन्मोहात्करिष्यस्यवशोऽपि तत् ॥ ६० ॥
свабхава-джена каунтейа
нібаддхах свена кармана
картум неччхасі йан мохат
карішйасй авашо 'пі тат

Паслоўны пераклад

свабхава-джена — якая адпавядае тваёй прыродзе; каунтейа — о сын Куньці; нібаддхах — абумоўлены; свена — сваёй; кармана — дзейнасьцю; картум — рабіць; на — не; іччхасі — жадаеш; йат — якое; мохат — з-за ілюзіі; карішйасі — будзеш выконваць; авашах — супраць волі; апі — нават; тат — тое.

Пераклад

Пад уплывам ілюзіі ты зараз адмаўляесься дзейнічаць згодна з Маім загадам. Але твая ўласная прырода ўсё роўна прымусіць цябе дзейнічаць менавіта гэтак, о сын Куньці.

Камэнтар

Той, хто адмаўляецца выконваць волю Вярхоўнага Госпада, будзе змушаны дзейнічаць у адпаведнасьці з гунамі матэрыяльнай прыроды, пад уплывам якіх ён знаходзіцца. Кожны з нас адчувае на сабе ўплыў пэўнага спалучэньня матэрыяльных гунаў і дзейнічае ў адпаведнасьці з гэтым. Але той, хто добраахвотна кіруецца ўказаньнямі Вярхоўнага Госпада, сапраўды, варты славы.

Навігацыя галоўнага мэню